Віцебскія праваабаронцы і журналісты выказалі салідарнасць з загінулымі ў Парыжы

На знак ушанавання памяці ахвяр тэракту ў рэдакцыі часопіса Charlie Hebdo яны сфатаграфаваліся з плакатамі «Je suis Charlie» («Я – Шарлі») і ўсклалі кветкі да сцяны з вядомым ў горадзе графіці – малюнкам з клеткамі і птушкамі.

Гэты малюнак сімвалізуе свабоду прэсы і выказвання меркаванняў, лічыць праваабаронца, Павел Левінаў. Таму менавіта гэтае месца была абрана для ўскладання гваздзікоў з жалобнай стужкай, паведамляе сайт ПЦ “Вясна”.

"Мы думалі, дзе ў Віцебску найбольш сімвалічнае месца, звязанае з Францыяй або са свабодай слова… І не знайшлі нічога больш сімвалічнага, чым гэты будынак былога раённага дома культуры па вуліцы Ільінскага. Тут на сцяне - малюнак-графіці: тры клеткі, з якіх вылятае на волю птушка, зробленая з газеты”, - кажа Павел Левінаўю.

Фотасесія як сродак для выказвання сваёй пазіцыі, была праведзена на знак ушанавання памяці ахвяр тэрактуаў рэдакцыі часопіса Charlie Hebdo . Фотаздымкі віцебскіх журналістаў і праваабаронцаў, якія цяпер сфатаграфаваліся, трымаючы ў руках плакаты «Je suis Charlie», размешчаны на мясцовым праваабарончым сайце "Віцебская вясна" і на асабістай старонцы Паўла Левінава ў сацыяльнай сетцы.

Нагадаем, сцяна з графіці стала мясцовай савутасцю, да чаго спрычынілася мясцовая міліцыя. Летась некалькі чалавек сфатаграфаваліся з папяровымі клеткамі і птушкамі-арыгамі, а фотаздымкі з'явіліся ў інтэрнэце ў дзень правядзення міжнароднай кампаніі салідарнасці "Станем за журналістыку", міліцыя і суд убачылі парушэнне адміністрацыйнага заканадаўства. Фотасесія была кваліфікаваная як "несанкцыянаванае пікетаванне".

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку