Віцэ-спікер бундэстага абяцае падтрымку ўсім палітвязням Беларусі

Віцэ-спікер бундэстага ФРГ Катрын Герынг-Экардт, якая прадстаўляе Партыю зялёных, напісала пра гэта ў сваім віншаванні Алеся Бяляцкага з днём народзінаў, які ён адзначыў учора.

"У сувязі з Вашым вызваленнем з турмы ў чэрвені, заступніцтва, пад якое я ўзяла Вас як зняволенага ў супрацоўніцтве з Libereco і нямецкім парламентам, завяршылася ўдала. Тым не менш, я збіраюся забяспечыць сваю пастаянную падтрымку Вашай працы, а таксама падтрымку ўсім палітычным вязням у Беларусі, якія ўсё яшчэ чакаюць свайго вызвалення", - піша спн. Герынг-Экардт, жадаючы праваабаронцу не губляць сілы духу і не пакідаць барацьбу за лепшую будучыню для ўсіх беларускіх грамадзянаў.

ПЦ "Вясна" нагадвае, што нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя Libereco - Partnership for Human Rights з 2011 года праводзіць кампанію, заснаваную на ідэі шэфства над палітвязнямі Беларусі з боку еўрапейскіх палітыкаў, гатовых прыняць удзел у іх лёсе, прыкладаючы намаганні па іх вызваленні ў рамках сваёй паўсядзённай працы.

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку