Гарадзенскія журналісты прынялі зварот супраць пераследу калегаў

Зварот складзены і прыняты на сходзе гарадзенскай суполкі Беларускай асацыяцыі журналістаў. Яго падпісалі два дзесяткі чалавек. Дакумент накіраваны ў Генпракуратуру і абласную пракуратуру.

Падставай стаў чарговы адміністрацыйны працэс супраць журналіста Андрэя Мялешкі, якога па выніках судовага разбіральніцтва аштрафавалі на больш за 5 мільёнаў рублёў .

“Я магу згадаць, што гэта не першы зварот. Былі іншыя журналісты, з нагоды якіх мы прымалі падобныя звароты. Вядома, што афіцыйныя органы звычайна даюць адпіскі. Але проста такая сітуацыя, што мы вымушаны звяртацца, паколькі выпадкі, як з Андрэем Мялешкам, не першыя, яны ўвесь час перыядычна паўтараюцца. І два гады назад былі, і тры гады,” – кажа ўдзельнік сходу, журналіст Сяргей Астраўцоў.

"Караць журналістаў за свабоду слова – гэта беззаконнае дзеянне. Мы ніколі не навучымся жыць сучасна, калі будзем замоўчваць парушэнні, тыя, якія дапускаюць нашыя чыноўнікі, дзяржава. Канстытуцыя нам дае права выказвацца і распаўсюджваць інфармацыю", – мяркуе Анатоль Макушын, удзельнік сходу сяброў БАЖу ў Гародні.

У тэксце звароту сказана: “Мы заяўляем пра неправамернасць пераследу рэпарцёраў, чые імёны і матэрыялы з’яўляюцца ў замежных СМІ. Ціск на такіх журналістаў мае адкрыты характар запалохвання і шантажу і супярэчыць нормам нацыянальнага заканадаўства і міжнародным абавязкам Беларусі ў галіне забеспячэння свабоды распаўсюду інфармацыі”.

Сябры БАЖу нагадваюць, што артыкул, на які спасылаюцца супрацоўнікі сілавых структураў, не прадугледжвае адказнасці за дзейнасць без акрэдытацыі і патрабуюць, каб адміністрацыйны пераслед журналістаў за прафесійную дзейнасць быў спынены, а ўпаўнаважаныя чыноўнікі вынеслі пратэсты на судовыя рашэнні, што былі абвешчаныя ў дачыненні журналістаў Алеся Залескага, Алеся Дзянісава, Андрэя Мялешкі.

Паводле ПЦ "Вясна, БАЖ

 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку