Гарадзенцы занепакоены дыскрымінацыяй беларускай мовы

Прадстаўнікі Камітэта “Салідарнасці” правялі сустрэчу з гродзенскімі актывістамі ў межах інфармацыйнай кампаніі “Разам супраць дыскрымінацыі”.

12 снежня ў офісе для грамадскіх сустрэч на Будзённага, 48 сабралася каля пяцідзесяці чалавек. Перад прысутнымі выступалі Іна Кулей, Тамара Сідарэнка, Людміла Ісакава. Прамоўцы распавялі пра выпадкі дыскрымінацыі на прадпрыемствах краіны за сяброўства ў незалежным прафсаюзе, пераслед выкладчыкаў ВНУ за палітычныя погляды. Былі прыведзеныя сведчанні, якія можна расцаніць як выкарыстанне дзяржавай архаічнай сістэмы лячэбна-працоўных прафілакторыяў у якасці рэпрэсіўнага інструмента супраць грамадзянскіх актывістаў.

На мерапрыемстве былі прэзентаваныя і распаўсюджваліся дзевяць відаў буклетаў, прысвечаных розным відам дыскрымінацыі ў Беларусі, а таксама паказваліся відэасведчанні ахвяраў дыскрымінацыі.

Пасля прагляду стужак, адбылася ажыўленая дыскусія на тэму дыскрымінацыі беларускай мовы ў сярэдніх школах, якую ўзняў Алесь Астроўскі. Выступоўцы адзначалі, што ў Гродна надзвычай цяжка забяспечваць права бацькоў на навучанне іх дзяцей на роднай мове, бо ёсць вялікія адміністрацыйныя складанасці і нежаданне адказных асобаў вырашаць гэтую праблему.

Падчас гарадзенскай сустрэчы Андрэй Фёдараў прэзентаваў праект Беларускага дома “Беларусы выбіраюць Еўропу”.

Болей фота тут

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку