Да канца тыдня на свабоду выходзяць 60 чалавек. Сустракайма!
На гэтым тыдні выходзяць на свабоду тыя, хто быў затрыманы альбо прайшоў суды 23,24, 25, 30, 31 сакавіка і пакараны арыштамі за ўдзел у акцыях недармаедаў, у шэсці на Дзень Волі, а таксама паводле сфабрыкаваных міліцыяй пратаколах аб адміністрацыйным парушэнні.
Пасля адбывання адміністрацыйнага арышту за удзел у мірных несанкцыяваных акцыях альбо па фіктыўных абвінавачваннях пачынаючы з аўторка на волю мусяць выйсці блізу 60 чалавек.
Адбыўшых арышт мінчукоў можна паспрабаваць сустрэць каля брамы ЦІП на завулку Акрэсціна і выказаць ім словы салідарнасці. Нажаль, улады практыкуюць заўчаснае вызваленне і вываз тых, хто адбываў арышт, каб іх не маглі сустрэць сваякі і паплечнікі. Некаторыя з арыштаваных могуць знаходзіцца ў Жодзіна. Пакрысе вызваляюцца тыя, хто адбывае арышт у Маладзечна, Віцебску, Гродна, Гомелі, Брэсце, Кобрыне, Барысаве.
Ніжэй спісы (Паслядоўна падаецца прозвішча, горад, дзе адбывалася пакаранне арыштам, тэрмін арышту і дата вызвалення).
Такім чынам, вызваляюцца ў аўторак:
Арцём Сізінцаў — Віцебск — 10 — 04.04.2017
Зміцер Паліенка — Мінск — 15 — 04.04.2017
Вольга Нікалайчык — Мінск — 10 — 04.04.2017
Курэц Аляксандр — Мінск — 10 — 04.04.2017
Гапонаў Дзмітрый — Мінск — 10 — 04.04.2017
Квачонак Сяргей — Мінск — 10 — 04.04.2017
Фралоў Максім — Мінск — 10 — 04.04.2017
Соколовский И.И. — Мінск — 10 — 04.04.2017
Головин А.А. — Мінск — 10 — 04.04.2017
Дедюля А.И. — Мінск — 10 — 04.04.2017
Ланавенка Сяргей В. — Мінск — 10 — 04.04.2017
Марков В.А. — Мінск — 10 — 04.04.2017
Старовойтов П.М — Мінск — 10 — 04.04.2017
Карташев А.В. — Мінск — 10 — 04.04.2017
Жигалов М.В. — Мінск — 10 — 04.04.2017
Павал Сяргей — Маладзечна — 5 — 04.04.2017 (верагодна)
У сераду:
- Дар'я Л. — Мінск — 12 — 05.04.2017
- Ганна Сівакова — Мінск — 12 — 05.04.2017
- Патапаў — Мінск — 12 — 05.04.2017
- Павел Лях — Мінск — 11 — 05.04.2017
- Краснакуцкі Мікіта — Мінск — 10 — 05.04.2017
- Пратасевіч Раман — Мінск — 10 — 05.04.2017
- Папкова Наталля — Брэст — 5 — 05.04.2017 (верагодна)
- Максім Філіповіч — Гомель — 25 — 05.04.2017
У чацвер:
Яўген Афнагель — Мінск — 15 — 06.04.2017
Ганна Шымановіч — Мінск — 13 — 06.04.2017
Ахроменка Канстанцін — Мінск — 12 — 06.04.2017
Вайкуль Глеб — Мінск — 12 — 06.04.2017
Кійко Сяржук — Мінск — 12 — 06.04.2017
Чарняк Арцём — Мінск — 12 — 06.04.2017
Полихович А.А. — Мінск — 12 — 06.04.2017
Черняк А.С. — Мінск — 12 — 06.04.2017
Позняк Артём — Мінск — 12 — 06.04.2017
Барановский А.С. — Мінск — 12 — 06.04.2017
Салянік Мікалай — Гродна — 7 — 06.04.2017 (верагодна)
У пятніцу:
- Хрыстафор Жаляпаў — Віцебск — 12 — 07.04.2017
- Алесь Славінскі — Мінск — 15 — 07.04.2017
- Вячаслаў Сіўчык — Мінск — 15 — 07.04.2017
- Эдвард Дмухоўскі — Гродна — 15 — 07.04.2017
- Алесь А. — Мінск — 14 — 07.04.2017
- Уладзімір Валодзін — Мінск — 14 — 07.04.2017
- Улад Камароўскі — Віцебск — 13 — 07.04.2017
- Нікіценка Віктар — Мінск — 13 — 07.04.2017
- Рощина О.О. — Мінск — 13 — 07.04.2017
- Каралёў Арцём — Мінск — 13 — 07.04.2017
- Мех Алесь — Кобрын — 7 — 07.04.2017 (верагодна)
У суботу:
Ігар Шаршун — Пінск — 15 — 08.04.2017
Хрысціна Чарняўская — Мінск — 15 — 08.04.2017
Марк Э. — Мінск — 15 — 08.04.2017
Дарота Новак — Мінск — 15 — 08.04.2017
Андрэй Чапюк — Мінск — 15 — 08.04.2017
Мікалай Дзядок — Мінск — 10 — 08.04.2017
Корбан Алег — Мінск — 10 — 08.04.2017
У нядзелю:
- Леанід Аўтухоў — Віцебск — 15 — 09.04.2017
- Далінскі Максім Вадзімавіч — Барысаў — 15 — 09.04.2017
- Марына Кастылянчанка — Мінск — 15 — 09.04.2017
- Аляксандр Баразенка — Мінск — 15 — 09.04.2017
- Цімашэнка Валер — Мінск — 15 — 09.04.2017
- Мішчанка Раман — Мінск — 15 — 09.04.2017
- Шарэнда Андрэй — Мінск — 15 — 09.04.2017
- Терещенко Р.А. — Мінск — 15 — 09.04.2017
- Вайцехаў Антон — Гродна — 10 — 09.04.2017 (верагодна)
Нагадаем, у сакавіку на грамадзян, незадаволеных эканамічнай і палітычнай сітуацыяй ў краіне, абрынулася велізарная хваля рэпрэсій уладаў. Пацярпелі актывісты, журналісты, прадстаўнікі анархісцкага руху, беларускія патрыёты, а таксама вялікая колькасць простых людзей, не заангажаваных у грамадска-палітычнае жыццё.
Пачынаючы з 3 сакавіка затрымлівалася 940 чалавек (пік затрыманняў прыйшоўся на Дзень Волі, 25 сакавіка). Пакараныя ў судовым парадку 374 чалавек. З іх змешчаныя пад адміністратыўны арышт 235 чалавек, штрафы атрымалі 139 чалавек.
Таксама 23 чалавекі затрыманыя і знаходзяцца ў СІЗА ў межах крымінальнай справы, распачатай нібыта ў сувязі з падрыхтоўкай масавых беспарадкаў. Ад 31 сакавіка фігурантам “справы патрыётаў”, як яе называюць у народзе, пачалі вылучаць абвінавачванні.
Пакінуць новы каментар