Дзмітрыя Паліенку і Эдуарда Палічыса перавялі ў СІЗА ў Жодзіна

Cтала вядома, што затрыманага ўдзельніка «Крытычнай масы» і падазраванага ў гвалтоўных дзеяннях у дачыненні да супрацоўніка ДАІ Дзмітрыя Паліенку перавялі ў СІЗА ў Жодзіна. Актывіст Павал Юхневіч паведаміў пра перавод яшчэ аднаго вязня “Валадаркі” Эдуарда Пальчыса ў жодзінскае СІЗА.

Дасылаць лісты падтрымкі Дзмітрыю і Эдуарду можна па адрасе: 222160, Мінская вобл., г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22а.

Радыё Рацыя нагадвае, што жорсткае затрыманне веласіпедыстаў-удзельнікаў "Крытычнай масы" адбылося ўвечары 29 красавіка. У выніку грубых дзеянняў АМАПа, было затрымана 6 чалавек, якіх моцна збілі і адвезьлі ў РУУС Цэнтральнага раёна. Пазней чацвёра з затрыманых падпісалі пратаколы аб парушэнні правілаў дарожнага руху і аказаньні супраціўлення супрацоўнікам органаў унутраных спраў і ДАІ, а супраць дваіх былі распачатыя крымінальныя справы па арт. 364 Крымінальнага кодэкса.

9 чэрвеня пад сценамі СІЗА № 1 адбыўся пікет салідарнасці з Эдуардам Пальчысам. Адвакатка Пальчыса Ганна Бахціна паведаміла Радыё Свабода, што дагэтуль пазбаўленая магчымасці сустрэцца са сваім падабаронным.

«Вызначана, што падследны, з'яўляючыся адміністратарам сайту www.1863x.com, размяшчаў на ім матэрыялы, якія ўтрымліваюць прыкметы распальвання нацыянальнай варожасці або розьні, а таксама выявы парнаграфічнага зместу. Гэта пацвярджаецца вынікамі праведзеных экспертызаў», — паведамілі Радыё Свабода ў СК.

За «распальванне варожасці» Пальчысу пагражае арышт на тэрмін да 6 месяцаў ці абмежаванне альбо пазбаўленне волі на тэрмін да 5 год.
 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку