Дыскрымінацыя ў простых словах і малюнках
Камітэт "Салідарнасць" выпусціў шэраг каляровых буклетаў, у якіх у папулярнай форме распавядаецца пра віды дыскрымінацыі, якія сустракаўюцца ў Беларусі.
Як вядома ў нашай культуры чалавека, які моцна адрозніваецца ад астатняй грамады і выглядае ў вачах іншых у лепшым выпадку дзіваком, часта называюць “белай варонай”. Гэты вобраз белай вароны і ўзяты за аснову мастаком для ілюстравання розных відаў дыскрымінацыі, якія сустракаюцца ў беларускім грамадстве.
Арыгінальна праілюстраваныя буклеты з апісаннем відаў дыскрымінацыі, заканадаўчымі шляхамі абароны ад іх, рэальнай сітуацыяй з іх распаўсюдам можна знайсці ў офісах праваабарончых арганізацый Мінска і абласных гарадоў.
Больш буклетаў і іх падрабязны змест тут
Пакінуць новы каментар