Заяўнікі пікета сутыкнуліся з дыскрымінацыяй

Праваабаронцы, выказалі меркаванне, што забарона на правядзенне пікета салідарнасці з Украінай для Алеся Марчанкі і Арцёма Лявы абумоўлена дыскрымінацыйнымі нормамі Закона ў адносінах да тых, хто цягам году здзейсніў адміністратыўнае парушэнне паводле артыкула 23.34 Закона “Аб масавых мерапрыемствах”.

Згодна з Законам, тыя, хто ўдзельнічаў у несанкцыяванай акцыі цягам года не маюць права арганізоўваць масавую акцыю альбо пікетаванне нават выконваючы ўсе патрабаванні заканадаўства. Ім проста забаронена гэта рабіць.

Такім чынам, у Законе “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” закладзена відавочнае абмежаванне ў правах на ўдзел і арганізацыю мітынгаў, акцый і пікетаў для тых, хто раней парушыў правілы іх правядзення.

“Так, мы сапраўды вясной правялі акцыю ў падтрымку Украіны. Мы тады вымушана парушылі заканадаўства і не чакалі, пакуль нам дадуць альбо не дадуць дазвол праз два тыдні, бо сітуацыя вымагала ад нас неадкладнага грамадзянскага дзеяння, праявы салідарнасці з украінскім народам, бо Расія захапіла Крым. І вось зараз мы імкнуліся ўсё зрабіць паводле Закона. А гэты Закон, як выявілася, забараняе нам пікетаваць увогуле. Гэта тое ж самае, калі б мне забаранілі карыстацца грамадскім транспартам на той падставе, што я адзін раз быў аштрафаваны за безбілетны праезд”, - кажа Алесь Марчанка.

Заяўнікі пікетаў салідарнасці цяпер шукаюць шляхоў звароту ў Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь, каб ён праверыў сумнеўную норму Закона “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” на адпаведнасць Асноўнаму Закону краіны. Як вядома, гэта ў Беларусі зрабіць простаму грамадзяніну зусім не проста. Падаваць жа ў суд на забарону правесці пікетаванне, як выявілася, ня мае сэнсу, бо “усё па законе”.

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку