Звароты Камітэта “Салідарнасьць” да кіраўнікоў пенітэнцыярных устаноў

18 лістоў- зваротаў   з выніковымі заўвагамі Камітэта ААН супраць катаванняў былі накіраваны Камітэтам “Салідарнасьць” ў адміністрацыі папраўчых калоній і следчых ізалятараў КДБ і на  Валадарскага. “Міжнародныя абавязацельствы Рэспублікі Беларусь маюць прыярытэт над нацыянальным заканадаўствам і павінны выконвацца, нягледзячы на палітычнае становішча ў краіне ці іншыя абставіны”, --гаворыцца ў лістах, падпісаных кіраўніцай “Салідарнасьці” Інай Кулей.

Выніковыя заўвагі Камітэта ААН былі  выпрацаваны на падставе Чацвертага перыядычнага   даклада Рэспублікі Беларусь і альтэрнатыўнага даклада,    як і быў падрыхтаваны шасцю недзяржаўнымі арганізацыямі: Камітэтам «Салідарнасьць», Прававой ініцыятывай, Беларускім Хэльсінскім Камітэтам, Цэнтрам прававой трансфармацыі, Платформай і Праваабарончым цэнтрам «Вясна».

Змест альтэрнатыўнай справаздачы палягаў у адказе на пытанні, якія былі высунуты ў дачыненні да Беларусі Камітэтам ААН супраць катаванняў.

Свае адказы беларускія  праваабонцы рабілі на падставе маніторынгу і аналізу сітуацыі ў беларускай пенітэнцыярнай сістэме, перш за ўсё пасля падзей 19 снежня 2010 г., калі ў краіне пачалалася хваля рэпрэсій і незаконных судовых працэсаў. Тады сотні людзей сутыкнулісяз жорсткімі і бесчалавечнымі ўмовамі ўтрымання, якія былі прыраўнены  праваабаронцамі да катаванняў.

Прыводзіліся прыклады шматлікіх  парушэнняў правоў вязняў на медыцынскую дапамогу, допуск адвакатаў, на кантакты з сям’ёй, гвалт і застрашэнне людзей прадстаўнікамі органаў правапарадку, асабліва ў момант затрымання і пад час утрымання ў следчых ізалятарах. На падставе гэтых фактаў Камітэт ААН у сваіх Выніковых заўвагах  настойліва рэкамендаваў беларускім уладам

“Забяспечыць усім затрыманым, заканадаўча і на практыцы, магчымасць скарыстацца уісімі прававымі гарантыямі з моманта іх затрымання”
 
Прадстаўленыя  праваабаронцамі шматлікія  факты сведчылі  пра тое, што часам прызнальныя сведчанні выбівалісь з дапамогай катаванняў і жорсткага абыходжання ( паказанні А.Міхалевіча, А.Саннікава, таксама А. Атрошчанкаў, У. Някляеў, М.Статкевіч, А. Лябедзька і іншыя палітвязні пацвердзілі ваеннай пракуратуры факты катаванняў у КДБ).
 
Праваабаронцы даводзілі , што ў краіне  адсутнічае інфармацыя аб супрацоўніках органаў, якія бы панеслі якое-кольвек пакаранне за атрыманне сведчанняў падобным шляхам, у выніку чаго Камітэт ААН  заклікаў “тэрмінова прыняць эфектыўныя меры па прадухіленні катаванняў і жорсткага абыходжання ва ўсёй краіне.
 
Камітэт выказаў занепакоенасць паведамленнямі аб кепскіх умовах утрымання ў месцах пазбаўлення свабоды: перанаселенасці камер, кепскім харчаванні, недастатковым доступе да месцаў асабістай гігіены, практычнай адсутнасці медычнага абслугоўвання

[i].
Менавіта на гэтыя месцы даклада Камітэта ААН была звернута ўвага у лістах, дасланых “Салідарнасьцю” ў беларускія пенітэнцыярныя установы. «Усе парушэнні,у тым ліку дапушчаныя вамі, вашымі падначаленнымі, а таксама дапушчаныя іншымі асобамі ў падпарадкаванай вам установе, у свой час будуць раследаваны і ім будзе дана адзнака судом у адпаведнасці з нацыянальным законадаўствам і міжнароднымі абавязацельствамі Рэспублікі Беларусь”, --гаворыцца ў лістах.

Дасланыя звароты яшчэ раз нагадалі  кіраўнікам папраўчых устаноў, што за іх дзейнасцю вядуць назіранне беларускія і міжнародныя праваабаронцы і за невыкананне закона прыдзецца адказваць.

 
З асноўнымі палажэннямі Выніковых заўваг Камітэта ААН супраць катаванняў па Беларусі   можна азнаёміцца

тут.

 

 


A/HRC/WG.6/8/BLR/1, para.146; A/HRC/WG.6/8/BLR/2, paras. 29-30.
 

 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку