Каля следчага камітэту прайшла акцыя ў падтрымку арыштаваных антыфашыстаў
8 красавіка прайшла чарговая акцыя ў падтрымку арыштаваных антыфашыстаў ля будынка Упраўлення Следчага камітэта па горадзе Мінску, што на вуліцы Сапёраў.
Хлопец павесіў пад вокнамі расцяжку з надпісам «Лапы прэч ад антыфашыстаў» і запаліў каляровы фаер для прыцягнення ўвагі, паведамляе nn.by.
Акцыя праходзіла пры канцы працоўнага дня, побач праходзілі два супрацоўнікі Следчага камітэта ў штацкім, яны заўважылі перформанс і затрымалі хлопца. На яго склалі пратакол у машыне ды адпусцілі.
Цяпер за кратамі следчага ізалятара па вуліцы Валадарскага знаходзяцца трое раней арыштаваных антыфашыстаў: Вадзім Бойка, Ілля Валовік і Зміцер Ціхановіч.
“Наша Ніва” нагадвае, што 23 сакавіка прайшло больш за 20 вобшукаў у кватэрах мінскіх антыфашыстаў. Ператрусы былі звязаныя з крымінальнай справай, заведзенай амаль 2 гады таму.
Акцыі пратэсту сталі рэгулярныя, апошняя прайшла на пачатку тыдня ля СІЗА па вуліцы Валадарскага.
Пакінуць новы каментар