Кара для карнікаў
Cавет Еўрасаюза 10 кастрычніка ў Люксембургу прыняў рашэнне дапоўніць 16 прозвішчамі спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны ЕС і чые актывы на яго тэрыторыі ў выпадку выяўлення павінны быць замарожаны. Абмежавальныя меры тычацца тых, хто, на думку міністраў замежных спраў краін Еўрасаюза, адказны за «рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзянскай супольнасці, палітычнай апазіцыі і незалежных СМІ ў Беларусі», зазначаецца ў камюніке Савета ЕС.
Санкцыі ў дачыненні да беларускіх улад Савет ЕС увёў у студзені 2011 года ў адказ на жорсткі разгон дэманстрацыі пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года ў Мінску. У канцы мая ЕС пашырыў спіс: да 175 прозвішчаў дадалося яшчэ 13 — гэта прозвішчы суддзяў і пракурораў, якія ўдзельнічалі ў працэсах над фігурантамі справы аб масавых беспарадках 19 снежня, затым яшчэ чатыры асобы, цяпер — яшчэ 16. Зараз у спісе чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС, — 208 прозвішчаў.
Імёны новых 16 беларускіх чыноўнікаў, якія былі апублікаваны 11 кастрычніка ў афіцыйным часопісе Еўрасаюза:
1. Валерый Камісараў, суддзя Мінскага гарадскога суда, які адхіліў касацыйныя скаргі шэрагу ўдзельнікаў працэсаў па справе 19 снежня (Атрошчанкава, Лобава, Малчанава, Дашкевіча і Лобана).
2. Уладзімір Сцяпурка, суддзя Мінскага гарадскога суда, які адхіліў касацыйныя скаргі шэрагу ўдзельнікаў працэсаў па справе 19 снежня (Халіп. Марцалева, Севярынца, Бандарэнкі ды інш.);
3. Сяргей Хрыпач, суддзя Мінскага гарадскога суда, які адхіліў касацыйныя скаргі шэрагу ўдзельнікаў працэсаў па справе 19 снежня (Саннікава, Статкевіча, Уса, Някляева, Гнедчыка, Мірзаянава ды інш.)
4. Васіль Назаранка, суддзя Мінскага гарадскога суда, які адхіліў касацыйныя скаргі шэрагу ўдзельнікаў працэсаў па справе 19 снежня (Парфянкова ды інш.);
5. Вольга Камароўская, суддзя Мінскага гарадскога суда, якая ў складзе судовай калегіі адхіліла касацыйныя скаргі шэрагу ўдзельнікаў працэсаў па справе 19 снежня;
6. Вікторыя Зайцава, суддзя Мінскага гарадскога суда, якая ў складзе судовай калегіі адхіліла касацыйныя скаргі шэрагу ўдзельнікаў працэсаў па справе 19 снежня;
7. Унукевіч Тамара, суддзя Мінскага гарадскога суда, якая ў складзе судовай калегіі адхіліла касацыйныя скаргі шэрагу ўдзельнікаў працэсаў па справе 19 снежня;
8. Ігар Крот, суддзя Мінскага гарадскога суда, які адхіліў касацыю на прысуд ўдзельніку працэсаў па справе 19 снежня Парфянкову;
9. Уладзімір Хробастаў, суддзя Мінскага гарадскога суда, які ў складзе судовай калегіі адхіліў касацыю на прысуд ўдзельніку працэсаў па справе 19 снежня Парфянкову;
10. Людміла Ігнатовіч-Мішнева, памочнік пракурора Фрунзенскага раёна (справа Дашкевіча-Лобава);
11. Ярмаліцкі Сяргей, начальнік Шклоўскай калоніі;
12. Аляксандр Кавалёў, начальнік Горацкай калоніі;
13. Уладзімір Палуян, міністр Міністэрства па падатках і зборах (справа Бяляцкага);
14. Уладзімір Корнаў, суддзя Мінскага гарадскога суда (справа Бяляцкага);
15. Шастакоў Максім, пракурор, які перадаў справу Бяляцкага ў Першамайскі суд;
16. Вольга Герасімовіч, пракурор, перадала справу Бяляцкага ў Мінскі гарадскі суд.
Пакінуць новы каментар