МЗС Эстоніі прапануе стыпендыі

Міністэрства замежных спраў Эстоніі прапануе стыпендыі для навучання ў магістратуры ў Тартускім універсітэце. Запрашаюцца кандыдаты з Беларусі, Украіны, Малдовы, Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Афганістана.

Навучанне будзе ажыццяўляцца на ангельскай мове, памер стыпендыі складае 400 еўра на месяц. Тэрмін магістратуры - 2 гады.

Магістратура прапануецца па наступных дысцыплінах:

  • Робататэхніка і кампутарны інжынірынг,
  • Праграмнае забеспячэнне,
  • Кампутарная навука,
  • Колькасная эканоміка,
  • Мастацтва гукавога інжынірынгу (навучанне ў Таліне і Вільяндзі),
  • Прыкладныя вымярэнні,
  • Здароўе і кіраванне спа-паслугамі (навучанне ў Пярну),
  • Семіётыка,
  • Філасофія,
  • Міжнародныя зносіны і рэгіянальныя даследаванні,
  • Дэмакратыя і кіраванне,
  • Даследаванні Балтыйскага рэгіёну,
  • Даследаванні зносін "ЕЗ-Расія".

Кандыдат мае магчымасць падаць заяўкі максімум па 2-х дысцыплінах. Для гэтага неабходна да 16 красавіка 2015 года прадставіць дакументы праз анлайн-платформу і да 30 красавіка 2015 года - праз пошту. Па дадатковую інфармацыю неабходна звяртацца да куратара іншаземных студэнтаў Тартускага ўніверсітэта Кайя Мурасава праз е-мэйл: [email protected].

Больш падрабязна by.odb-office.eu

 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку