Міліцыя склала 14 пратаколаў за удзел у шэсці 25 жніўня

Міліцыя склала адміністрацыйныя пратаколы ў дачыненні да 14 удзельнікаў несанкцыянаванага шэсця ў Мінску, якое адбылося 25 жніўня і было прысвечана 25-годдзю ўваходжання ў сілу Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі.

«25 жніўня 2016 году ў сталічным парку імя Я.Купалы сабралася група грамадзянаў, якая калонай прайшла па ходніках да плошчы Незалежнасці. У дачыненні да 14 удзельнікаў несанкцыянаванай акцыі складзены пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях», — гаворыцца ў паведамленні ГУУС Менгарвыканкаму.

Ініцыятарам акцыі выступіла міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Малады фронт» (зарэгістравана ў Чэхіі). Акцыя пачалася з Купалаўскіх чытанняў у сквер імя Янкі Купалы ля помніку народнаму паэту. Затым каля 70 удзельнікаў акцыі прайшлі святочным шэсцем па праспекце Незалежнасці да аднайменнай плошчы, нагадвае Радыё Свабода.


 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку