Мінскі гарадзкі суд пакінуў у сіле прысуды асуджаным за плошчу
22 ліпеня Менскі гарадзкі суд пакінуў у сіле прысуды Ўладзімеру Някляеву, Андрэю Дзмітрыеву, Аляксандру Фядуце, Натассі Палажанцы, Віталю Рымашэўскаму, Сяргею Вазняку, Уладзімеру Лобану, Алегу Федаркевічу, Яўгену Сакрэту, Сяргею Казакову, Дзмітрыю Дароніну, Віталю Мацукевічу.
Уладзімер Някляеў асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай пакарання на 2 гады. Андрэй Дзмітрыеў — на 2 гады пазбаўлення волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам 2 гады.
Іх абвінавацілі ў «арганізацыі групавых дзеяньняў, што парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх».
Пра гэтай жа справе былі асуджаныя Аляксандар Фядута — 2 гады пазбаўлення волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам 2 гады, Наста Палажанка – 1 год пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай пакараньня на 1 год, Віталь Рымашэўскі – 2 гады пазбаўлення волі ўмоўна. І хоць яны не падавалі скаргаў, суд будзе пераглядаць выракі і ў адносінах да іх.
У суседняй залі разглядалася касацыйная скарга іншых удзельнікаў Плошчы: Уладзімера Лобана, які быў засуджаны да 3 гадоў пазбаўленьня волі, Алега Федаркевіча, засуджанага да 3,5 гадоў, Яўгена Сакрэта — да 3 гадоў, Сяргея Казакова — да 3 гадоў, Дзмітрыя Дароніна — да 3,5 году калёніі агульнага рэжыму, Мацукевіча, засуджанага да 3 гадоў калёніі строгага рэжыму.
Пакінуць новы каментар