Назіральніку нечакана прапанавалі працаўладкаванне
Незвычайны выпадак адбыўся падчас выбарчай кампаніі і Міёрах. Беспрацоўнаму ўжо доўгі час актывісту Сяргею Васільеву пасля ягонай рэгістрацыі назіральнікам на выбарчым участку раптоўна прапанавалі вакансію слесара у кацельнай ЖКГ.
"Дырэктар Міёрскай ЖКГ спадар Мяцеліца сустрэў мяне на вуліцы і прапанаваў уладкавацца слесарам па рамонце цеплавых аб'ектаў, ацяпляльнага абсталявання у міёрскай кацельнай "Паўночная". Ён нават пазнаёміў мяне з рабочымі кацельнай", - не хаваючы здзіўлення, распавядае назіральнік ад Руху "За Свабоду" на выбарчым участку №1 у Міёрах Сяргей Васільеў.
Ці гэта своеасаблівы подкуп, ці нейкі здзек?
Магчыма, мясцовыя улады такім чынам паспрабавалі сарваць назіранне Сяргея Васільева, прапанаваўшы неадкладна прыступіць да працы на раптоўна знойдзенай для яго вакансіі.
З іншага боку, Васільеў, з ягоных слоў, не мае ніякіх падрыхтоўкі для працы слесарам ў кацельнай. Раней ён займаўся інтэлектуальнай працай: працаваў у бібліятэцы, а таксама настаўнікам, напісаў кнігу "Гісторыя Міёр". Больш падрабязна пра дзейнасць актывіста мы пісалі ў матэрыяле Краязнаўца, гісторык, бібліёграф не можа знайсці працу ва ўсім Міёрскім раёне
Пакінуць новы каментар