Палітвязню Дашкевічу пагражае чарговы тэрмін
Асуджанаму да двух гадоў пазбаўлення волі, лідару “Маладога фронту”, Змітру Дашкевічу пагражае новая санкцыя ў выглядзе трох гадоў дадатковага ўтрымання ў турме крытага тыпу, якую ў народзе называюць проста “крыткай”. 13 верасня ў Горацкай калоніі, у якой Дашкевіч адбывае пакаранне, адбудзецца судовае паседжанне, з раглядам крымінальнай справы па артыкуле 69 крымінальна-выканаўчага кодэксу. Паводле якога Дашкевіч з’яўляецца злосным парушальнікам рэжуму ўтрымання.
Нагадаем, што Дашкевіч ужо другі раз будзе падвяргацца судоваму разбіральніцтву за кратамі. Мінулы раз, адбываючы пакаранне ў Шклоўскай калоніі за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі, палітык атрымаў штраф за “нядачу сведчанняў” па чарговай справе “Маладога Фронту”. Тым разам усё абыйшлося вялікім штрафам, пасля чаго, неўзабаве Дашкевіч быў датэрмінова вызвалены.
Пакінуць новы каментар