Паранены ва Украіне беларус, якому збіралі грошы на лекаванне, памёр у шпіталі

33-гадовы Алесь Чаркашын з пазыўным "Тарас" ваяваў за незалежнасць Украіны ў Данбасе. У пятніцу ён памёр ад цяжкіх раненняў, атрыманых два з паловай тыдні таму, падчас сутыкненняў з расійскімі баевікамі.

Як паведамляе "Наша Ніва", Чаркашын ваяваў у складзе групы Добраахвотнага ўкраінскага корпусу Правага сектару. Ён атрымаў раненне з 82-міліметровага мінамёта БМ-37. Аскепкі міны трапілі ў грудзі, нырку і галаву. Пасля цяжкага ранення ён два тыдні знаходзіўся ў коме. Было зроблена некалькі аперацый, але выратаваць «Тараса» не ўдалося. Памер хлопча у шпіталі ў Запарожжы.

Алесь Чракашын вядомы сваім актыўным удзелам у барацьбе беларусаў за грамадзянскія правы, быў вернікам, ачольваў брэсцкую арганізацыю БХД.

«У 2011 годзе яны разам з Змітром Шурхаем ладзілі ў Брэсце маўклівыя акцыі, іх затрымлівалі не раз, — узгадвае сустаршыня аргкамітэта БХД Павел Севярынец. — Ён быў прадпрымальнікам, але аддаваў сябе і грамадскім справам. На Плошчы 2010 года абараняў людзей ад збіцця, нават маю матулю. 15 снежня 2013 зладзіў найбольш яркую сваю акцыю. Ён выйшаў да Брэсцкага аблвыканкама ў адзенні прарока з «акрываўленымі» рукамі, у ланцугах. Вось як сёння стаіць перад мной такая карціна. Ён заклікаў людзей пакаяцца за грахі, а ўладу папярэджваў за злыя дзеянні супраць людзей».

Пахаванне адбудзецца ў Брэсце 1-га верасня.

Нагадаем, 26-га жніўня у Мінску прайшла вечарына салідарнасці з параненым у баях за Украіну Алесем Чаркашыным, падчас якой збіраліся грошы на яго лекаванне. У той дзень яго сапраўднае імя не называлася ў мэтах бяспекі хлопца.
 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку