Пачобут прызнаны вінаватым, але вызвалены з залі суда

Пастаўлена кропка ў працэсе над карэспандэнтам  “Газеты выборчай”, актывістам Саюза Палякаў на Беларусі Андрэем Пачобутам. Працэс цягнуўся ў закрытым рэжыме ад 14 чэрвеня з перапынкамі. Ленінскісуд Гародні Пачобута апраўдаў па артыкуле "за абразу прэзідэнта". Што тычыцца артыкулу пра паклёп, то суд прызнаў вінаватым і вызначыў пакаранне — тры гады зняволення з адтэрміноўкай выканання прысуду на 2 гады, што стала вялікай нечаканасцю для Пачобута і яго блізкіх.

 
- Я не чакаў такога прысуду, я чакаў, што атрымаю некалькі гадоў пазбаўлення волі, і сёння вярнуся ў турму і перавядуць мяне ў камеру для асуджаных. Вось такія ў мяне былі планы на сённяшні дзень. Але я так разумею, тое, што здарылася, ёсць вынікам ціску на рэжым Лукашэнкі, ёсць вынікам увядзення эканамічных санкцый, я заўжды быў прыхільнікам таго, каб у дачыненні да дыктатарскага рэжыму праводзіць цвёрдую палітыку і толькі цвёрдая палітыка прыносіць эфект. – пракаментаваў вынік суду Андрэй Пачобут для "Радыё Рацыя".

 
Пачобут заявіў прадстаўнікам прэсы, што не лічыць сябе вінаватым і будзе абскарджваць гэты прысуд.Паводле Пачобута, паклёп суд убачыў у тым, што ён у сваіх публікацыях назваў Лукашэнку дыктатарам.
Андрэя Пачобута вызвалілі ў зале суда.Ён выйшаў на ганак, першай справай узяў на рукі сына.
 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку