Паэт Славаімір Адамовіч затрыманы і накіраваны ў лякарню
Супрацьпраўныя дзеянні былі ўжытыя, калі Адамовіч адмовіўся паказваць змест сваёй торбы дзяжурным брсмаўцам. Яго ў машыне хуткай дапамогі ў суправаджэнні міліцыянта адвезлі ў Мядзел.
Рух салідарнасці «Разам» аператыўна адрэагаваў адмысловай заявай на затрыманне паэта і грамадскага дзеяча 1 ліпеня ў Будславе.
«Найбольш абуральным у гэтай справе з'яўляецца накіраванне беларускага паэта ў псіхіятрычную лякарню, у Навінкі. Нагадаем, што апошнім часам улады выкарыстоўваюць карную псіхіятрыю ў барацьбе з іншадумствам, чаму сведчаннем ёсць справы Аляксандра Лапіцкага і Алесі Садоускай», — падкрэслівае рух «Разам».
«Мы патрабуем неадкладнага вызвалення Славаміра Адамовіча і спынення ганебнай практыкі як саміх палітычных рэпрэсій, так і выкарыстання беларускай псіхіятрыі для барацьбы з іншадумствам», — адзначаецца ў заяве, якую падпісалі сустаршыні руху салідарнасці «Разам» Юрый Ляшэнка, Алесь Макаеў і Алена Талстая.
Славамір Адамовіч збіраўся 1 ліпеня наведаць магілы сваіх продкаў на могілках у Будславе (Мядзельскі раён). Гэтымі днямі ў мястэчку праходзяць урачыстасці ў гонар Будслаўскай іконы Божай Маці, паведамляе Радыё Свабода.
Пакінуць новы каментар