Праваабаронцы заклікаюць прадстаўнікоў міжурадавай арганізацыі наведаць Мікалая Статкевіча

Цэнтр прававой трансфармацыі і Праваабарончы цэнтр "Вясна" перадалі амбасадару, кіраўніку прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі спадарыні Майры Мора тэрміновы зварот у сувязі з узмацненнем ціска на Мікалая Статкевіча

Раней, 8 красавіка 2015 г ЦПТ і ПЦ "Вясна" адправілі на адрас Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь і адміністрацыі папраўчай калоніі №17 зварот па факце узмацнення ціску на Мікалая Статкевіча з патрабаваннямі спыніць адміністрацыйны ціск, адмяніць незаконныя спагнання, дапусціць прадстаўніка Еўрапейскага саюза і прадстаўніка ААН У Рэспубліцы Беларусь для мэт праверкі ўмоў утрымання і праверкі фактаў ціску.

Праз тыдзень стала вядома, што Мікалая Статкевіча чакае суд, па выніках якога, яго, як мяркуецца перавядуць з папраўчай калоніі ў турму. У сувязі з гэтымі абставінамі, праваабаронцы перакананыя ў неабходнасці экстраных дзеянняў з боку Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза і Прадстаўніцтва ААН і настойліва просяць:

  • У тэрміновым парадку наведаць Мікалая Статкевіча для ўласнай ацэнкі ўмоў утрымання і праверкі інфармацыі пра факты ціску ў дачыненні да яго;
  • Забяспечыць прысутнасць прадстаўніка Еўрапейскага Саюза і прадстаўніка ААН у Рэспубліцы Беларусь у судовым пасяджэнні ў дачыненні да Мікалая Статкевіча для мэт самастойнага маніторынгу судовага працэсу.

ЦПТ нагадвае: Мікалай Статкевіч, кандыдат у прэзідэнты, асуджаны на 6 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму па абвінавачванні ў арганізацыі «масавых беспарадкаў» у дзень прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года. Сваёй віны Мікалай Статкевіч не прызнаў. Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Мікалая Статкевіча вязнем сумлення.

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку