Пракурор папрасіў прабачэння перад асуджаным да турмы кандыдатам у прэзідэнты

Венесуэльскі пракурор публічна распавёў пра фальсіфікацыю спраў палітвязняў, пакаяўся за тое, што прымаў удзел у расправе над апазіцыяй і папрасіў прабачэння ў лідара партыі «Народная воля» Леапольда Лопеса, які быў асуджаны да 14 гадоў турмы.

«Гэта быў фарс, а не суд. Я прашу прабачэння ў Лопеса. Я прашу прабачэння ў ягонай жонкі. Але я найбольш я прашу прабачэння ў ягоных дзяцей. Гэта быў несправядлівы працэс. Сведкаў абароны не дапусцілі да суда», — расказаў былы дзяржаўны абвінаваўца на працэсе Лопеса Франклін Нэвэс.

Пракурор Франклін Нэвэс змог зрабіць такую заяву пасля таго, як разам з жонкай і дзецьмі уцёк у ЗША і папрасіў там палітычнага прытулку.

Як паведамляе "Наша Ніва", Леапольда Лопес — гэта венесуэльскі Статкевіч. У 2014-м яго арыштавалі пасля прэзідэнцкіх выбараў і пасадзілі на 14 гадоў за «падбухторванне да гвалту».

Пасля смерці Чавэса Нікалас Мадура перамог на выбарах з вынікам 50,6%. Апазіцыя падазравала фальсіфікацыі і выйшла на вуліцы. Апанент Мадуры на выбарах, Энрыке Капрылес, не заклікаў людзей на пратэсты. Маніфестацыі ўзначалілі больш радыкальныя постаці апазіцыі, сярод якіх і 43-гадовы лідар партыі «Народная воля» Леапольда Лопес. Ён і стаў ахвярай паказальнага працэсу.

У снежні 2015-га павінны адбыцца парламенцкія выбары. Папулярнасць Мадуры ўпала да рэкордна нізкіх паказчыкаў. Інфляцыя ў краіне таксама дасягнула рэкорду. Эканоміка падае, у краіне існуюць два валютныя курсы, а дэфіцыт прадуктаў і тавараў дасягнуў савецкіх маштабаў. Уцёкі і выкрыцці пракурора Нэвэса нанеслі новы ўдар па аўтарытэце рэжыму Мадура.


 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку