Рэжым чэмпіянату – рэжым несвабоды
Адна са сталічных газет апублікавала артыкул пад гучнай назвай: “ У рэжыме чэмпіянату:шмат весялімся, шмат гуляем”. Не ўбачыла рэдакцыя газеты “маленькую дробязь“: на весь тэрмін чэмпіянату ў сапраўдным турэмным рэжыме апынуліся больш за 30 моладзевых актывістаў грамадзянскай супольнасці – іх затрымалі, так бы мовіць прафілактычна, каб не было ніякіх спакусаў арганізаваць пікеты, флэш-мобы ці ііншыя непажаданыя ўладам выказвання думак.
Можна з упэўненасцю сказаць што і родныя асуджаных ад 5 да 25 сутак арышту хлопцаў –іхныя маці і жонкі – пад сценамі ЦІП на вул.Акрэсціна бавяць час сёння зусім не з пачуццямі вяселля і жаданнямі пагуляць па горадзе.
Шэраг міжнародных і беларускіх праваабарончых арганізацый рашуча асудзіў бязлітасныя меры супраць палітычнай апазіцыі ў Беларусі і факты” прэвентыўнага” зняволення моладзевых актывістаў.
“Такімі рэпрэсіўнымі мерамі беларускія ўлады спрабуюць правесці аблаву на ўсіх тых, хто падчас чэмпіянату свету па хакеі гатовы выказацца супраць жудаснага становішча з правамі чалавека ў Беларус,”- зазаначаецца ў заяве праваабаронцаў.
Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека (FIDH) заклікае больш актыўна распаўсюджваць інфармацыю пра сітуацыю ў краіне.
FIDH стварыла невялікія відэаролікі, каб прыцягнуць увагу да парушэнняў правоў чалавека, якія па-ранейшаму паўсюдныя ў Беларусі і яшчэ больш відавочныя падчас чэмпіянату, які зараз праводзіцца.
«Хакей - усё ОК? У Беларусі правы чалавека парушаюцца кожны дзень. Распаўсюдзь гэтае відэа. Не маўчы!» - праваабаронцы заклікаюць карыстальнікаў сацыяльных сетак падтрымаць гэтую акцыю ў Twitter і Facebook.
Пакінуць новы каментар