Салідарнасць патрабуе мужнасці

На працягу апошняга тыдня магіляўчанін Аляксей Паўлоўскі зноў быў бадай што галоўным героем у паведамленнях шматлікіх  інтэрнет-рэсурсаў.

Справа ў тым, што кіраўніцтва магілёўскага акцыянернага таварыства «Прамжылбуд», дзе грамадскі актывіст працаваў мулярам, адмовілася працягваць з ім  працоўны кантракт. Гэта настолькі абурыла яго калег, што брыгада муляроў напісала калектыйную заяву да кіраўніка прадпрыемства з патрабаваннем, каб з Паўлоўскім быў працягнуты працоўны кантракт. У адваротным выпадку, заявілі пятнаццаць будаўнікоў, яны таксама адмаўляюцца  працягваць кантракты.

Акрамя таго, муляры заяўлялі, што выходзяць з афіцыйнага прафсаюзу. Яны адзначалі, што іх пазіцыя - гэта салідарнасць з таварышам, які  заўсёды актыўна бароніць іх правы.

 
Кіраўніцтва прадпрыемства у тэрміновым парадку задзейнічала адміністрацыйны рэсурс і праз некаторы час, пасля сустрэч з кожным “падпісантам” сам-насам, прымусіла амаль усіх адазваць свае подпісы.
Цікавасць у гэты факт дадае тое, што месяц таму старэйшага сына Паўлоўскага, таксама Аляксея, адлічылі з аспірантуры інстытута фізіялогіі НАН Беларусі. Паўлоўскі малодшы, каб абараніць свае правы, а таксама правы другіх аспірантаў на пражыванне ў інтэрнаце, арганізаваў напісанне заявы. У гэтым выпадку таксама, пасля гутарак з кіраўніцтвам інстытуту, падпісаўшыя заяву аспіранты адклікалі свае подпісы.
 
Вось і атрымалася, што і бацька, і сын, пацярпелі за актыўную грамадзянскую пазіцыю,  неабыякавасць да сваіх правоў і правоў тых, хто знаходзіцца побач з імі.

 
Можна здагадвацца чаму ў абодвух выпадках калегі Паўлоўскіх  не пайшлі да канца. Адназначна на ўсіх падпісантаў быў ціск з боку кіраўніцтва. У кожнага свае жыццевыя абставіны…

 
Але ўсе, хто калісці сутыкаўся з Паўлоўскімі, упэўнена падцвердзяць, што вось яны ні пад якім ціскам сваіх подпісы адклікаць б не сталі.   

 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку