Салідарныя салігорцы
Салігорскія праваабаронцы з Беларускага Хельсінскага Камітэту пры падтрымцы інфармацыйнага інтэрнэт-рэсурса салігорск.org зладзілі апытанне ў сацыяльных сетках. Амаль тры чвэрці рэспандэнтаў заявілі, што палітычных зняволенных неабходна тэрмінова вызваліць.
Салігорскія сябры БХК паспрабавалі даведацца, ці вядома жыхарам горада шахцёраў пра існаванне ў краіне палітычных вязняў.
Высветлілася, што пераважная большасць апытаных ведае пра факт знаходжання ў беларускіх вязніцах асобаў, асуджаных за іх палітычныя перакананні. Толькі 16% апытаных альбо не ведаюць гэткіх фактаў, альбо перакананыя ў адсутнасці такіх вязняў у нашай краіне.
Амаль тры чвэрці апытаных заявілі, што палітычных зняволенных неабходна тэрмінова вызваліць.
З іншага боку, кожны дзясяты лічыць правільным зняволенне беларусаў за іх палітычныя перакананні.
Праваабаронцы адзначыюць, што апытанне праводзілася ў сацыяльных сетках і яго вынікі нельга лічыць рэпрэзэнтатыўнымі, але ўважаюць атрыманыя вынікі досыць паказальнымі. Як мінімум чвэрць даволі актыўнай часткі салігорскай грамадскасці альбо не ведае пра існаванне ў Беларусі палітычных вязняў, альбо лічаць гэта за нармальную з’яву. Выпраўляць стан рэчаў салігорскія абаронцы правоў чалавека плануюць праз правядзенне адмысловых інфармацыйных кампаній па гэтай праблеме.
Паводле ПЦ "Вясна"
Пакінуць новы каментар