Свабоду Надзеі!

Па усім свеце праходзяць акцыі салідарнасці з украінскай лётчыцай Надзеяй Саўчанка, якая была схоплена данецкімі тэрарыстамі і таемна перапраўлена ў Расію, дзе на яе сфабрыкавалі крымінальную справу. Неабыякавыя да лёсу абаронцы Украіны мінчукі 9 сакавіка правялі акцыі салідарнасці каля расійскай і ўкраінскай амбасад.

Як паведамляе Новы Час, насупраць расійскай амбасады праходзіў шматгадзінны пікет з патрабаваннем да расійскіх уладаў вызваліць з турмы знакамітую украінскую лётчыцу. У паветры луналі вялікі бел-чырвона-белы сцяг і украінскія сцяжкі. Міліцыянты акцыі не перашкаджалі, але склалі на яе удзельнікаў адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў.

Актывісты Руху “За Свабоду” элегантна сумясцілі ўшанаванне памяці вялікага украінскага паэта Тараса Шаўчэнкі (учора была 202-я гадавіна з дня яго народзінаў.) і акцыю салідарнасці з Надзеяй Саўчанка.

Актывісты прыйшлі да помніка Тарасу Шаўчэнку, што месіцца ля украінскай амбасады, і усклалі кветкі ды запалілі знічы. Таксама ўдзельнікі памятнага мерапрыемства разгарнулі бел-чырвона-белы і украінскі сцягі і вялікі плакат з цытатай паводле кобзара: “Встане правда! Встане воля! Вереться Надія!”.

Праз некалькі хвілін акцыя скончылася, сцягі згарнулі. Але агенчыкі свечак, кветкі і плакат засталіся нагадваць мінакам пра неўміручасць сапраўднага талента і моц веры ў дабрыню, свабоду і справядлівасць.

Акцыі салідарнасці трывалі і, верагодна, будуць арганізоўвацца да вызвалення Саўчанка і надалей ў шэрагу іншых краінаў свету. Нарыклад, у Тбілісі неабыякавыя людзі расцягнуліся ў ланцуг салідарнасці даўжынёй сем кіламетраў ад былой амбасады Расіі да дома ураду Грузіі. Мітынг у падтрымку украінскай лётчыцы, арганізаваны украінскай, беларускай, расійскай і грузінскай дыяспарамі прайшоў у Нью-Ёрку. Неадкладнага вызвалення украінскай лётчыцы патрабуюць Еўрасаюз, МЗС Францыі, урад Нямеччыны, Дзярждэпартамент ЗША і Сейм Польшчы, а таксама шэраг уплывовых еўрапейскіх палітыкаў.


 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку