Святкаванне Дня Волі ў Літве

У Літве святкаванню 94-тай гадавіны заснавання БНР быў прысвечаны тыдзень беларускай  гісторыі і культуры, арганізаваны беларускімі дэмакратычнымі арганізацыямі, Літоўскім парламентам, Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам.

 
24 сакавіка адбыўся ўрачысты прыём у Віленскай гарадской ратушы, арганізаваны мэрыяй Вільні, Літоўскім парламентам і прадстаўнікамі беларускай дэмакратычнай супольнасці. Напярэдадні ў Літоўскім сойме прайшоў круглы стол па пытаннях беларуска-еўрапейскіх дачыненняў.
 
У вучэбным корпусе ЕГУ адбылося адкрыццё гістарычнай і мастацкай выставы “Невядомая Беларуская Народная Рэспубліка”.
 
Пра падзею распавёў магістрант курса “Ахова і інтэрпрэтацыя нацыянальнай спадчыны” Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Кірыл Атаманчык:
 
- На выставе экспануюцца дакументы, датычныя гісторыі Беларусі 1918 - 1914 гадоў, нядаўна адкрытыя Інстытутам гістарычных даследанняў Беларусі Еўрапейскага дзяржаўнага універсітэта ў Літоўскім дзяржаўным архіве. Доўгія гады дакументы ляжалі проста стосам, іх ніхто не бачыў.
Гэта тагачасныя архіўныя фонды, якія былі закладзены для незалежнай беларускай дзяржавы. Змястоўную экспазіцыю з 17 стэндаў з рэдкімі фотаздымкамі і дакументамі, партрэтамі братоў Антона і Івана Луцкевічаў і генерала Станіслава Булак-Балаховіча аздобіў мастак Алесь Пушкін. Выстава будзе экспанавацца і ў іншых еўрапейскіх сталіцах.
 
Сябры ініцыятывы “Беларуская нацыянальная памяць” ушанавалі памяць
К. Каліноўскага, ўскладаннем кветак каля крыжа на Лукішскім пляцы ў дзень, калі ён
быў забіты. Са сцягамі і са знічкамі ў руках моладзь рушыла на гару Гедыміна.
 
 “Некалькі студэнтаў-каліноўцаў прыехалі з Варшавы на аўтамабілях. Да нас далучыліся літоўцы, якія выказваюць цікавасць да нашых агульных герояў, - распавёў кіраўнік ініцыятывы, студэнт- каліновец  Анатоль Міхнавец. -  У Беларусі ёсць 27 вуліц, прысвечаных К. Каліноўскаму, ёсць такая ж вуліца ў Вільні. Верым, што ў перспектыве будуць заснаваныя памятным знакі і помнікі, прысвечаныя нацыянальным героям.”
 
У наступным годзе будзе адзначацца 150-годдзе з дня смерці Каліноўскага,
гэтая дата вартая належнага ўшанавання.”
 
Святкаванне 94-тай гадавіны БНР завершылася аўтапрабегам з бел-чырвона-белымі беларускімі і літоўскімі нацыянальнымі сцягамі па вуліцах старажытнай сталіцы ВКЛ.
 
Імпрэзы і набажэнствы ў гэтыя дні адбыліся  не толькі ў Літве, але і ў Бэльгіі, Вялікабрытаніі, Чэхіі, святочныя мерапрыемствы прайшлі таксама ў Нямеччыне, Польшчы, Латвіі, Эстоніі, іншых краінах Еўропы і ў Амэрыцы.

 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку