Спецдакладчык ААН зноў заклікаў вызваліць палітвязняў

Беларускія ўлады павінны неадкладна і без якіх-небудзь умоваў вызваліць усіх палітвязняў і забяспечыць поўную рэабілітацыю іх у грамадзянскіх і палітычных правах. Пра гэта сказана ў справаздачы спецдакладчыка ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Міклаша Харашці.

Дакумент будзе прадстаўлены 28 кастрычніка на 69-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку, паведамляюць naviny.by

У дакладзе адзначаецца, што па стане на ліпень 2014 года ў турмах знаходзяцца сем палітвязняў: Мікалай Статкевіч, Эдуард Лобаў, Мікалай Дзядок, Ігар Аліневіч, Яўген Васьковіч, Арцём Пракапенка і Васіль Парфянкоў.

Харашці таксама рэкамендуе беларускаму ўраду гарантаваць незалежнасць арганізацый грамадзянскай супольнасці і праваабаронцаў, ствараючы ўмовы для таго, каб яны маглі працаваць, не баючыся рэпрэсій.

Сярод іншых рэкамендацый:

  • правесці ўсебаковы агляд беларускага заканадаўства, што датычыцца свабоды асацыяцыяў, і прывесці яго ў адпаведнасць з міжнароднымі нормамі;
  • адмяніць артыкул 193.1 Крымінальнага кодэкса (дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі);
  • ліквідаваць усе прававыя і адміністрацыйныя перашкоды для атрымання няўрадавымі арганізацыямі і праваабаронцамі фінансавання, у тым ліку з-за мяжы, і прывесці заканадаўства, якое рэгулюе пытанні фінансавання НДА, і практыку ў гэтай галіне ў адпаведнасць з нормамі міжнароднага права;
  • ануляваць дыскрэцыйныя паўнамоцтвы урадавых органаў на вынясенне папярэджанняў ў дачыненні да дзейнасці НДА, на падставе якіх іх дзейнасць можа быць спынена і актывісты могуць быць пакараныя;
  • зарэгістраваць праваабарончы цэнтр "Вясна" і усе НДА, якім было адмоўлена ў рэгістрацыі па палітычных матывах;
  • спыніць кампаніі ў дзяржаўных СМІ па дыскрэдытацыі НДА, якія крытыкуюць урад, і спрыяць аб'ектыўнаму асвятленню працы ў сферы абароны правоў чалавека;
  • спыніць пераслед судовымі органамі недзяржаўных СМІ і журналістаў;
  • спыніць практыку стварэння перашкодаў для НДА, якія рэалізуюць сваё права на свабоду мірных сходаў, уключаючы дэманстрацыі, пікеты і флэш-мобы, а таксама іх прыгнёту і пакарання, і перагледзець заканадаўства ў гэтай галіне, каб прывесці яго ў адпаведнасць з міжнароднымі нормамі і стандартамі;
  • стварыць бяспечныя і спрыяльныя ўмовы для грамадзянскай супольнасці, уключаючы праваабаронцаў, у прыватнасці прыбраўшы перашкоды для працы НДА і актывістаў грамадзянскай супольнасці;
  • забяспечваць ўсебаковую абарону НДА і праваабаронцаў ад прыгнёту, запалохвання і гвалту, забяспечваючы аператыўнае, дбайнае і транспарэнтнае расследаванне такіх дзеянняў, а таксама пераслед у судовым парадку і пакаранне асоб што іх здзяйсняюць;
  • забяспечыць абаронцам правоў ЛГБТ-меншасцяў іх права на свабоду мірных сходаў і свабоду асацыяцыі, каб яны не прыцягваліся да крымінальнай адказнасці за ажыццяўленне гэтых правоў і не падвяргаліся пагрозе гвалту, прыгнёту, пераследу, запалохвання або дыскрымінацыі па прычыне іх сексуальнай арыентацыі;
  • прыкладаць добрасумленныя намаганні для стварэння нацыянальнага ўстановы па правах чалавека ў адпаведнасці з Парыжскім прынцыпамі ў супрацоўніцтве з усімі нацыянальнымі НДА, жадаючымі выступаць у абарону правоў чалавека.

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку