Сталкер беларускай культуры ва Ўкраіне

Выпускнік Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэту тэатру, кіно й тэлебачання Максім Буйніцкі прэзэнтаваў пяць сваіх дыпломных стужак у родным Бабруйску.

За мяжу Максім вымушаны быў з'ехаць пасля адлічэння з мінскай Акадэміі мастацтваў. У 2004 годзе на Дзень волі ён разам з яшчэ двума актывістамі прыкаваў сябе да ліхтарні. Такім чынам маладыя людзі адзначылі гадавіну абвяшчэньне незалежнасці БНР.

 

 

«Мяне выключылі з Акадэміі мастацтваў, паколькі я адмовіўся прасіць прабачэння за ўдзел у акцыі і даводзіў яе мастацкую вартасць», — кажа Максім Буйніцкі.

 
У 2007 году пасля няўдалых спробаў аднавіцца ў акадэміі Буйніцкі з'ехаў ва Ўкраіну. Атрымліваў Эўрапейскую стыпэндыю «Вышэйшая адукацыя для моладзі Беларусі», і праз\ пяць гадоў скончыў Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт тэатру, кіно і тэлебачання па спецыялізацыі «Рэжысура мастацкага фільму». Ягоныя дыпломныя фільмы неаднаразова адзначаліся на ўкраінскіх і міжнародных кінафэстывалях.

«Я паступіў на рэжысуру мастацкага кіно, бо гэта больш унівэрсальная спецыялізацыя і прыдатная для таго, каб хаця б праз экран вярнуцца на Радзіму», — кажа ён.

Максім хацеў бы здымаць беларускае кіно ў Беларусі. Нават даслаў рэзюмэ на «Беларусьфільм». Пакуль жа сябе ён называе сталкерам беларускай культуры ва Ўкраіне і здымае фільмы на ўкраінскай мове, з украінскім кантэкстам, але зразумелыя і беларусам.

 
Паводле svboda.org

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку