Судовыя выканаўцы забаранілі Вользе Мікалайчык прадаваць уласнае жыллё

Вольга Мікалайчык была аштрафаваная за ўдзел у шэрагу мірных вулічных пікетаў, у якіх удзельнічала летась. Сярод іншых гэта пікет «нацыянальнага сцяга», пікет салідарнасці з грамадскімі актывістамі Эдуардам Пальчысам, Нінай Багінскай і многімі іншымі. Памер нясплочаных штрафаў дасягнуў 5200 рублёў.

Паведамленне пра арышт жытла актывістка атрымала на трэці дзень новага году, тым часам як пастанова датаваная 1 снежня 2016 году, кажа Вольга Мікалайчык.

«Мне выпісвалі штрафы за мірныя вулічныя акцыі толькі таму, што на іх не было дазволу. Адначасна атрымаць афіцыйны дазвол на іх правядзенне практычна немагчыма. Прычым памер штрафу — 200-300 даляраў — абсалютна неадпаведны ўчынку. Гэта цалкам рэпрэсіўная акцыя з мэтай спынення грамадскай актыўнасці, а не захавання законнасці», — паведаміла Радыё Свабода Вольга Мікалайчык.


 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку