Суд задаволіў скаргу Дабратвора
Мінскі гарадскі суд задаволіў скаргу кандыдата ў дэпутаты Іллі Дабратвора на незаконныя дзеянні Заводзкай раённай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Мінскага гарадскога савета.
19 снежня старшыня акруговай камісіі Яблакава палічыла тое, што Дабратвор не пражывае на тэрыторыі г. Мінска і не ажыцяўляе на ёй прафесійнае дзейнасці, падставай для адмовы ў рэгістрыцыі кандыдатам у дэпутаты. Акруговая камісія адмовілася прымаць якія-кольвег аргуманты кандыдата, і тлумачыць свае дзеянні. Дабратвор быў вымушаны звярнуцца ў суд.
Судовае паседжанне па разглядзе скаргі кандыдата адназначна прыйшло да высновы, што Дабратвора незаконна незарэгістравалі і абавязалі акруговую камісіі №1 па Ахоцкай выбарчай акрузе зарэгістраваць кандыдата. Рашэнне суда не падлягае перагляду і абскарджванню ў сваю чаргу.
"Гэта малае але ўсёткі перамога. Цяпер кожны кандыдат, які вылучаўся паводле партыйных спісаў мае магчымасць пераняць мой досвед і спаслацца на рашэнне гарадскога суда пасля адмовы ў рэгістрацыі," - адзначыў Ілля Дабратвор.
Пакінуць новы каментар