Сябры сустрэлі Акрэсцінскага "Бэтмэна"

Валанцёра кампаніі «Ежа замест бомб» Алеся Курца затрымалі падчас чэмпіянату свету па хакеі нібыта за нецэнзурную лаянку.
Пасля 15 сутак арышту выйшаў на волю актывіст Алесь «Бэтмен» Курэц.

 

Каля дваццаці чалавек прыйшлі сустракаць яго на Акрэсціна. Яны меліся зладзіць там невялікі флэшмоб. Але хлопца вывезлі раней, таму сябры і паплечнікі рушылі да яго дадому.

 

Алесь Курэц паскардзіўся на рэдкія прагулкі і кепскую ежу. Ён займаецца паўэрліфтынгам і звычайна сілкуецца восем разоў за дзень.

Курэц сядзеў з грамадзянінам Конга Патрык Мангалуа, які знаходзіцца на Акрэсціна каля паўгода.

А апошнія пяць дзён Курэц правеў у камеры для пяцёх чалавек, двое з якіх хварэлі на гепатыт С.
 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку