Тры тысячы даляраў за пікет супраць КДБ
Суд Цэнтральнага раёну Гомеля аштрафаваў моладзевых актывістаў за акцыю пратэсту супраць дзеяньняў мясцовага КДБ.
Суд Цэнтральнага раёну Гомеля аштрафаваў Андруся Цянюту за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве на 50 базавых велічыняў. Міліцыянты таксама абвінавацілі яго ў супраціве падчас затрыманьня. За гэта яго пакаралі штрафам на 30 базавых велічыняў. Агулам штраф атрымаўся 2 мільёны 800 тысяч рублёў, альбо тысячу амэрыканскіх даляраў.
Васіля Токаранку аштрафавалі на 50 базавых велічыняў – 1 млн 750 тысяч рублёў – за ўдзел у пікеце.
На 100 базавых велічыняў штрафу суд пакараў Кастуся Жукоўскага. Ён мусіць заплаціць тры з паловай мільёны рублёў. Гэта амаль1300 даляраў.
Паводле Радыё Свабода
Пакінуць новы каментар