Удзельнікі вечарыны салідарнасці з Украінай падтрымалі віцебскіх журналістаў

Напрыканцы сустрэчы, якая ладзілася ў гонар новага ўкраінскага свята Дня годнасці і Свабоды 21 лістапада, яе ўдзельнікі сфатаграфаваліся на фоне малюнка, дзе зробленая з газеты птушка вырываецца з клеткі на волю.

Такім чынам сябры Камітэта салідарнасці з Украінай выказалі сваю салідарнасць з віцебскімі журналістамі, на якіх склалі адміністрацыйныя пратаколы за тое, што яны сфатаграфаваліся на фоне графіці, прысвечанага тэме свабоды СМІ.

Нагадаем, Зміцер Казакевіч, Кастусь Мардвінаў, Таццяна Севярынец, Алена Шабуня сфатаграфаваліся на фоне малюнка на сцяне будынка – выявы трох жалезных клетак, з якіх вырываецца зробленая з газеты птушка. Некаторыя таксама фатаграфаваліся, трымаючы ў руках папяровых птушак або клеткі. Фотаздымкі трапілі ў сацыяльныя сеткі і атрымалі розгалас. На удзельнікаў фотасесіі склалі адміністрацыйныя пратаколы. Цяпер іх чакаюць суды.

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку