Узгадай беларускае слова і атрымай цукерку!

У Магілёве віншуюць з Днём ведаў цукеркамі за ўдалую спробу перакласці беларускія словы на расейскую мову.

Двухдзённую акцыю “Салодкі дзень ведаў” распачала 31 жніўня камерцыйная арганізацыя “Cukerki.by”. Бізнесоўцам дапамагаюць валанцёры з Таварыства беларускай мовы.

Паводле кіраўніка камерцыйнай арганізацыі Сяргея Дымкова, акрамя прасоўвання брэнду ягонай арганізацыі мэта акцыі палягае і ў далучэнні як мага большай колькасці магілёўцаў да беларускай мовы. “У іх ёсць магчымасць згадаць нацыянальную мову беларусаў перакладаючы беларускія словы на расейскую мову”, — зазначае Сяргей Дымкоў.

“Мы просім мінакоў, каб яны пераклалі на расейскую мову тры беларускія словы. Гэта простыя словы, але ў людзей з перакладам паўстаюць пытанні, — даводзіць бізнесовец. — Для большасці некаторыя словы гучаць дужа знаёма, але людзі ня могуць згадаць, што гэта такое. Вось напрыклад “кубачак” — ведаюць, што гэта нейкая ёмістасць, але ня ведаюць якая”.

З найбольш складаных для перакладу на расейскую мову сталі для магілёўцаў беларускія словы “Імбрык” ды “Сподачак”.

Магілёўцы на супольную акцыю бізнесоўцаў і актывістаў з ТМБ рэагавалі пазітыўна. Некаторыя прызнаваліся, што беларускія словы ім даводзіцца ўжываць ня часта. Некаторыя, у асноўным моладзь, казалі, што да беларускай мовы вяртаюцца ў побыце наадварот часта.

Вынікі "Салодкага дню ведаў" у хуткім часе  будуць апублікаваныя на сайце магілёўскай суполкі ТБМ.

Больш падрабязна на svaboda.org

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку