Уладзімір Лемеш: “Лісты салідарнасці граюць асаблівую ролю ў жыцці беларусаў”

На сядзібе партыі БНФ (г. Менск, вул. Чарнышэўскага, 3-39) працягваецца выстава «Лісты з няволі». Адзін з арганізатараў мерапрыемства, грамадскі актывіст Уладзімір Лемеш адзначае, што пасля падзей 19 снежня 2010 года, калі ў турмы былі змешчаны дзясяткі апанентаў рэжыму,  лісты палітзняволеных сталі часткай шматпакутнай гісторыі нашай краіны. Доўгі час ад зняволеных не было амаль аніякай інфармацыі, рэдкія адказы былі сапраўдным шчасцем і гісторыяй, якой варта падзяліцца.

Выстава «Лісты з няволі» акцэнтуе ўвагу людзей на асаблівай ролі ліставання ў грамадстве, у якім існуе праблема вязняў сумлення. Экспазыцыя прадстаўляе гледачу магчымасць сфармаваць абагульнены вобраз палітвязня праз пагружэнне ў прастору гэтага ліста. Разам з тым, выстава імкнецца нагадаць пра існаванне праблемы палітзняволеных у Беларусі, а таксама заклікаць людзей да кампаніі салідарнасці. 

“На нашу думку, найлепей распавесці пра ідэю грамадскай салідарнасці магчыма прадставіўшы выставу лістоў палітычных вязней, якія атрымалі грамадскія актывісты”, - кажа спадар Лемеш.

Лісты ад палітвязняў змешчаны на фоне фотаздымкаў рэальных сцэн у беларускіх калоніях, турмах і СІЗА. То бок там, дзе дагэтуль змешчаны людзі, якія пацярпелі за свае палітычныя погляды.

Гэтаксама пад час агляду экспазіцыі кожны мае магчымасць падпісаць лісты і паштоўкі, якія былі адмыслова падрыхтаваны пад час рэалізацыі праекта, палітвязням. Пасля чаго валантэры адашлюць іх па адрэсах.

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку