У Мінску затрымалі за "жывую рэкламу" Народнага рэферэндума
Актывіста Руху За Свабоду" Аляксандра Осіпава, які насіў па вуліцы рэкламны "сэндвіч" (два плакаты на грудзі і на спіне) з пытаннямі Народнага рэферэндума, затрымалі міліцыянты і павезлі для разбіральніцтва ў Першамайскі РУУС.
Затрыманне адбылося ў раёне Батанічнага саду прыблізна ў 16.20. Разам з актывістам затрыманая таксама прэс-сакратарка Руху "За Свабоду" Вольга Быкоўская.
Трэба адзначыць, што папулярызацыя пытанняў НР з дапамогай "жывой рэкламы" ладзілася і раней, але праблемаў з супрацоўнікамі правапарадку не ўзнікала.
Актывістаў вызвалі праз дзве гадзіны, склаўшы пратакол апытання.
Пакінуць новы каментар