У Мінску прайшоў марафон памяці ахвяраў сталінскага тэрору (ФОТА)
Актывісты 29 кастрычніка наведалі Кальварыйскія могілкі, раён Ракаўскага кірмашу, Лошыцкае ўрочышча, крыж ля вёскі Благоўшчына, магілу Янкі Купалы на вайсковых могілках, крыж у парку Чалюскінцаў, Курапаты.
Ва ўсіх гэтых месцах пахаваныя ахвяры масавых сталінскіх рэпрэсій 30-х гадоў мінулага стагоддзя.
У мерапрыемствах, арганізаваных рухам салідарнасці "Разам" прымалі ўдзел Вячаслаў Сіўчык, Алесь Макаеў, старшыня ГА «Хрысьціянская злучнасьць Курапаты» Вацлаў Нямковіч, паэты Сяргей Законнікаў і Міхась Скобла, драматург Уладзімір Халіп, палітык Мікола Статкевіч, скульптар Генік Лойка, бард Зміцер Захарэвіч ды іншыя актывісты.
На месцах пахаванняў ахвяраў рэпрэсій выступалі з прамовамі, ўскладалі кветкі і запальвалі знічы, ушаноўвалі бязвінна загінулых хвілінай маўчання і разам, пад бел-чырвона-белым сцягам Ніны Багінскай, чыталі малітву "Магутны Божа".
Кальварыйскія могілкі
Ракаўскі кірмаш
Лошыца
в. Благоўшчына
Помнік Янку Купалу на Вайсковых могілках
Парк Чалюскінцаў
Паводле "Новы час"
Пакінуць новы каментар