Філіп Місфэльдэр бярэ апеку над Змітром Дашкевічам

Каардынатар па пытаннях міжнароднай палітыкі ад парламенцкай фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу, старшыня “Junge Union” Філіп Mісфэльдэр заявіў пра шэфства над беларускім палітвязнем Змітцерам Дашкевічам.

Дэпутат Бундэстагу адзначыў:
“Junge Union” заўжды падтрымліваў беларускую апазыцыю ў барацбе за першынства закону й свабодныя выбары. У прыватнасці, мы салідарныя з тымі, хто асужданы на доўгі тэрмін зьняволення беларускім судовым апаратам проста за тое, што яны рашуча змагаліся за свабоду.

Мы не павінны забывацца аб гэтых мужчынах і жанчынах, і мусім узмацніць ціск на рэжым Лукашэнкі, каб палітвязні былі вызваленыя. Ад імя “Junge Union” і ў якасці каардынатара па пытаннях міжнароднай палітыкі ад парламенцкай фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу, я рады абвесціць шэфства над Зьмітром Дашкевічам, зняволеным беларускім апазыцыянерам.

Кампанію "Шэфства над палітвязьнямі" ініцыянавала праваабарончая арганізацыя "Libereco — Partnership for Human Rights" са штаб-кватэрай у Боне. Яе мэта — каб кожны палітзняволены ў Беларусі й яго сям’я атрымалі маральную ды палітычную падтрымку з боку нямецкіх парлямэнтароў.

Зьміцер Дашкевіч – старшыня беларускага моладзевага руху “Малады Фронт”. Ён быў узяты пад варту 18 снежня, за дзень да прэзыдэнцкіх выбараў, каб прадухіліць удзел арганізацыі ў масавай акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў, якая павінна была адбыцца на наступны дзень. Вернік-хрысцянін быў прызнаны вінаватым у нападзе на мінакоў й асуджаны 25 сакавіка 2011 году да двух гадоў зняволеньня ў калёніі, на судовым паседжанні, якое нагадвала фарс.

Спадар Дашкевіч раней адбываў тэрмін зняволеньня з 2006 па 2008 год за “дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі”. На дадзены момант, арганізацыя “Малады Фронт”, якая зяўляецца адным з партнёраў “Junge Union” і сябрам моладзевай структуры Эўрапейскай Народнай Партыі (YEPP) ў Беларусі, падавала дакуманты на рэгістрацыю 6 разоў. Кожны раз рэжым адмаўляў. Беларускія й міжнародныя праваабарончыя арганізацыі, уключна з “Amnesty International” і “Libereco – Partnership for Human Rights”, лічаць Змітра Дашкевіча вязьнем сумлення й патрабуюць яго неадкладнага й безумоўнага вызвалення.

Для “Junge Union”, які цяпер знаходзіцца ў шчыльным кантакце з беларускай апазыцыяй, падтрымка тых, хто змагаецца за свабоду й дэмакратыю, зараз важна як ніколі. Мы лічым, што ўвядзенне эканамічных санкцыяў, у прыватнасьці, супраць дзяржаўных прадпрыемстваў, а таксама візавыя абмежаваньні й замарозка рахункаў высокапастаўленых чыноўнікаў урада Беларусі, аб чым дамовіліся міністры замежных справаў Эўрасаюзу ў сакавіку, зяўляюцца абсалютна абавязковым крокам. У той жа час, магчымасці культурнага абмену й вандравання ў  дачыненні да моладзі павінны быць пашыраныя.”