Цёплы братэрскі поціск праз адлегласць

У Мінску 26 снежня а 18 гадзіне на Чарнышэўскага, 3-39 адбудзецца святочная вечарына салідарнасці з Украінай.

Беларускі камітэт салідарнасці далучаецца да акцыі ўкраінскіх валанцёраў "Падзяліся цяплом" і заклікае беларусаў звязаць, ці набыць цеплыя рэчы (шкарпэткі, шалікі, рукавіцы) і іншыя цёплыя падарункі для байцоў АТА і прынесці іх 26 снежня на святочную вечарыну салідарнасці з Украінай.

Падчас вечарыны беларускія валанцёры правядуць святочную ярмарку Салідарнасці, ахвяраванні ад якой пойдуць на дапамогу ўкраінскім патрыётам, пасля ярмаркі адбудзецца Святочны канцэрт з удзелам групы "Гарадскі вал", барда Змітра Захарэвіча, спявачак-калядоўніц, а напрыканцы будзе прэзентаваны новы кліп Вольгі Мікалайчык.

Акцыя праходзіць па лозунгам: “Лепш самая малая дапамога, чым самае вялікае спачуванне”.

“Зіма ва Ўкраіну прыйшла нечакана і рана. Абаронцы ўкраінскай зямлі па-ранейшаму не ўкамплектаваныя цёплымі рэчамі. У Луганскай і Данецкай абласцях тэмпература ноччу даходзіць да 5 градусаў ніжэй за нуль", - адзначаюць валанцёры.
 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку