Чаму Данбас стаў уразлівы да ідэй сепаратызму?

Знайсці адказ на гэтае пытанне дапаможа дакументальная стужка "Другі "Чэлсі": Гісторыя з з Данецка" Якаба Пройса.

Стужка перамагла на кінафэсце імя Макса Офюльса-2011 у намінацыі “Лепшы дакументальны фільм”.

Паводле меркаванняў украінскіх аматараў дакументальнага кіно, прагляд стужкі "Другі "Чэлсі": Гісторыя з з Данецка" раскрывае прычыны і перадумовы таго трагічнага становішча, у якім зараз апынуўся усход Украіны.

За апошнія гады незалежнасці Данбас жыў сваім адасобленым ад Кіева жыццём нібыта ў запаведніку – аскепку савецкай імперыі, у якім аднак цалкам натуральна спакваля адбываліся працэсы заняпаду. Простыя людзі працавалі на шахтах на зношаным абсталяванні і зараблялі грашы, а мясцовыя алігархі дзялілі паміж сабой прыродную рэнту і выбівалі датацыі з Кіева, культывуючы вобраз асаблівага рэгіёна і адмаўляючыся удзельнічаць у нацыянальным будаўніцтве краіны.

Камітэт салідарнасці з Украінай запрашае на дабрачынны прагляд стужкі нямецкага рэжысёра. Паказ адбудзецца сёння на Сядзібе БНФ (Чанышэўскага, 3) а 18 гадзіне.
 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку