Шматдзетнай сям’і Класкоўскіх патрэбна дапамога сяброў

Трыццацідвухгадовы мужчына 19 снежня 2010 года выйшаў на Плошчу ў афіцэрскім мудзіры і ў першых шэрагах адчуў на сябе ціск ланцуга АМАПу. Малады лейтэнант спрабаваў спыніць людзей з дубінкамі, заклікаў да іх сумлення.

Наступнай ноччу Аляксандр Класкоўскі быў затрыманы і моцна збіты ў сябе дома. Ён быў арыштаваны разам з іншымі па справе аб масавых беспарадках і асуджаны на 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

У маладосці Аляксандр Класкоўскі вучыўся на факультэце журналістыкі БДУ, пазней атрымаў вышэйшую юрыдычную адукацыю. Пасля службы ў войску ён паступіл на службу ў ДАІ інспектарам дарожна-патрульнай службы Ленінскага раёну Мінска.

Ён быў незвычайным міліцыянерам - размаўляў на працы па-беларуску, складаў пратаколы на роднай мове, прыносіў незалежную прэсу. Аднойчы, падчас службы ён затрымаў узброеных угоншчыкаў, і быў удастоены за гэта дзяржаўнай прэміі. Перыядычна Аляксандр займаў першыя месцы на спартовых спаборніцтвах, выступаючы за свой раённы аддзел. Але з міліцыі Аляксандру прыйшлося звольніцца ў 2005 годдзе.

Аляксандр Класкоўскі пасля падзей Плошчы знаходзіўся ў СІЗА КДБ, як іншыя вязні адчуў моцны фізічны і псіхалагічны ціск.

Пазней у калоніі давялося цярпець прыніжэнне чалавечай і афіцэрскай годнасці, здзек. Падтрымлівала тое, што ён знаходзіўся ў Шклоўскай калоніі разам  з былым кандыдатам у прэзідэнты– мужным палкоўнікам Мікалаем Статкевічам, і пасябраваў з ім.

Пасля вызвалення цягам году выпрабаванні працягваюцца. Аляксандр пазбаўлены права на працу па спецыяльнасці - яму адмаўляюць на падставе судзімасці, ён не можа  дастаткова зарабляць, каб карміць сваю сям’ю, не можа ўзяць крэдыт у банке.

У Аляксандра і  яго жонкі Наталлі трое непаўнагадовых дзяцей. Малодшаму Арсенію – 4 годзікі. Старэйшыя дзеці вучацца ў школе.

У мінулым годзе сям'я атрымала новую кватэру, якую доўга чакала. Набыць мэблю ў кватэру немагчыма, бо трэба штомесяц  выплочваць крэдыт за жыллё. Наталля Класкоўская  вымушана жыве пакуль з дзецьмі на вёсцы ў родных.

Сябры грамадзянскай і дэмакратычнай супольнасці могуць дапамагчы сям'і Класкоўскіх.

Усе жадаючыя  аказаць любую дапамагу Аляксандру і Наталле  могуць звярнуцца у Камітэт “Салідарнасьць” па тэл. 2808863, альбо па мабільным тэлефоне: 8029604 5305

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку