Шэсць год дзейнічае Праграма імя К.Каліноўскага

30 сакавіка ў Варшаўскім універсітэце адбылася сустрэча выпускнікоў, прымеркаваная да 6-тай гадавіны заснавання стыпендыяльнай Праграмы імя К. Каліноўскага.

Стыпендыяльная Праграма была падпісана старшынёй  Рады Міністраў Польшчы Казіміжэм Марцінкевічам і Аляксандрам Мілінкевічам 30 сакавіка 2006 года пасля падзей на Плошчы і ў намётавым мястэчку, калі дзесяткі  студэнтаў былі выключаны з навучальных устаноў на Беларусі.
 
З таго часу маладзёны, якія падвяргаліся адміністрацыйным арыштам, штрафам, турэмнаму зняволенню, выключэнню з ВНУ, а таксама дзеці рэпрэсаваных дэмакратычных актывістаў штогод накіроўваюцца на вучобу ў суседнюю краіну.
 
Лідэр Руху “За Свабоду”Аляксандр Мілінкевіч накіраваў ліст прэмьер-міністру Дональду Туску з удзячнасцю за прадастаўленую беларускім студэнтам  магчымасць рэалізаваць свае адукацыйныя правы, за дапамогу беларускай моладзі і ўсяму дэмакратычнаму руху на Беларусі.
 
“Сустрэча з выпускнікамі праходзіла ў той самай залі, дзе Праграма была падпісана ў 2006 годзе. Казіміж Марцінкевіч, прысутны на сустрэчы, назваў гэту падзею  дарам сэрца польскага народа, - адзначыла старшыня Камітэта “Салідарнасьць” Іна Кулей. - Удзельнікі ўзгадалі хвалюючыя моманты 2006 года, калі на Плошчы ў намётавым мястэчку ўжо ведалі, што дзесяткі студэнтаў у Мінску хутка будуць выключаны з універсітэтаў. Аляксандр Мілінкевіч кініў кліч аб дапамозе моладзі. Польскія сябры адгукнуліся першымі, яны нават уначы прапрацоўвалі ідэі новай праграмы, пра задуму якой стала вядома ужо 26 сакавіка”.
 
Падводзячы вынікі 6 гадоў дзейнасці, пан Марцінкевіч назваў Праграму К.Каліноўскага паслядоўнай і патрэбнай. Ён падкрэсліў, што добрая адукацыя дае  беларускай моладзі ключ да сусвета.
 
Сустрэчу працягнула цёплая вечарына ўспамінаў, прагляд фотаздымкаў.
 
Выпускнікі і іх бацькі выказалі сардэчную падзяку дырэктару Праграмы  пану Яну Маліцкаму, вядомаму польскаму гісторыку і грамадскаму дзеячу. Многія са стыпендыстаў казалі пра добрае стаўленне да сябе з боку выкладчыкаў і куратаў польскіх універсітэтаў. Сапраўдным клопатам агортвае стыпендыстаў у Гданьску прарэктар універсітэта пані Моніка Жэчыцка.
 
На сённяшні дзень з ліка студэнтаў 56 асобаў скончылі магістратуру, 1 чалавек здабыў тытул доктара навук, 58 асобаў плануюць скончыць магістарскі узровень  ў 2012 годзе. Акрамя іх на бакалаўрыяце займаюцца каля 150 чалавек.
 
Праграма ахоплівае 57 вышэйшых навучальных устаноў Польскай рэспублікі. Найбольшая колькасць студэнтаў займаюцца ў Варшаўскім, Беластоцкім, Гданьскім і Познаньскім універсітэтах. Аўтарытэтам карыстаюцца таксама Гуманітарная Акадэмія імя А.Гейштара ў Пултуску, універсітэт імя М.Каперніка ў Торуні і іншыя.
 
Сярод  абраных  беларускімі студэнтамі спецыяльнасцяў традыцыйна папулярныя  міжнародныя адносіны, паліталогія, інфарматыка, эканоміка, турыстыка, філалогія, педагогіка. Больш  рэдкія: малекулярная біялогія, тэорыя музыкі, гукарэжысура, тыфлапедагогіка. Некалькі чалавек вывучыліся на лекараў.
 
Прадугледжаны гадавы курс польскай мовы для непаўнагадовых стыпендыстаў ў Лодзі.


У 2011 годзе была дадзена магчымасць у рамках Праграмы рэалізаваць свае акадэмічныя правы зволеным у розныя гады з працы навукоўцам і выкладчыкам. Працягваць даследванні па раней распрацаваных тэмах і пісаць кнігі здолелі Ніна Стужынская, Пётр Мігурскі, Валеры Сядоў і іншыя.
 
Праграма К.Каліноўскага будзе працягвацца. Новы набор будзе ажыццяўляцца  Камітэтам  ”Салідарнасьць”  ў траўні-чэрвені 2012 года.
 
Выключаныя  ў 2011-2012 годах з Дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, БДУ і БДПУ імя Танка студэнты  ўжо падалі свае заяўкі на ўдзел у Праграме.

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку