Эдуард Пальчыс на волі!

Сёння Мінскі гарадаскі суд прысудзіў Эдуарда Пальчыса да абмежавання свабоды тэрмінам у 1 год і 9 месяцаў. Блогера прызналі вінаватым паводле артыкуле 130 ч.1 «Наўмыснае дзеянне, накіраванае на ўзбуджэнне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай варажнечы» і па артыкуле 343 ч.2 «Распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў праз Інтэрнэт».

Пальсчысу залічылі кожны дзень знаходжання ў СІЗА за два дні абмежавання свабоды. Яму застаецца адбыць толькі адзін месяц “хатняй хіміі”.

Адразу па вызваленні Эдуард Пальчыс падзякаваў усім за падтрымку.

«Я не лічу сябе героем. Гэта зрабілі вы. Тое, што вызвалілі мяне, — гэта ваша заслуга, тых, хто пісалі пра гэта. Мы будзем змагацца за ўсіх. Людзі не павінны сядзець за палітыку», — перадае словы Пальчыса Радыё Свабода.


Нагадаем, стваральнік сайта 1863х.com, на якім размяшчаліся матэрыялы з негатыўнай ацэнкай агрэсіўнай імперскай палітыкі Расіі, Эдуард Пальчыс апошнія 10 месяцаў правёў за кратамі. Ён спачатку быў затрыманы ў Расіі, потым перададзены ў Беларусь. У адносінах да Пальчыса была распачатая крымінальная справа паводле ч. 1 арт. 130 КК (“распальванне міжнацыянальнай варажнечы”) і арт. 343 КК (“распаўсюд парнаграфіі”). Увесь час, колькі ішло следства, Пальчыс знаходзіўся ў СІЗА. Праваабаронцы прызналі Эдуарда Пальчыса палітзняволеным. Ад пачатку слуханняў па справе Пальчыса (з 14 кастрычніка) да будынку Мінгарсуда прыходзілі актывісты і пад пагрозай адміністратыўнага пераследу ладзілі пікеты салідарнасці.
 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку