Экс-палітвязень Рубцоў хоча патрабаваць свайго апраўдання, а не памілавання
Юрый Рубцоў не вельмі задаволены памілаваннем, паводле якога яго выпусцілі са зняволення. Ён намераны дамагацца свайго апраўдання, бо лічыць прысуд незаконным.
Пра гэта Рубцоў распавёў у жывым эфіры Еўрарадыё.
Бліжэйшымі днямі ён намераны падаць старшыні Брэсцкага абласнога суда наглядную скаргу на прысуд абласнога суда, які прысудзіў яму два гады калоніі — нібыта за ўхіленне ад адбыцця пакарання.
Рубцоў: "Я буду патрабаваць гэта і ў старшыні абласнога суда, і ў старшыні Вярхоўнага суда. Я не спадзяюся, што гэтыя суды мяне апраўдаюць. Я буду гэта рабіць з той мэтай, каб потым была магчымасць падаць у міжнародны суд".
Нагадаем, Юрыя Рубцова вызвалілі разам з пяццю іншымі палітвязнямі 22 жніўня згодна з закрытым указам Аляксандра Лукашэнкі. Што Захад дасць Лукашэнку наўзамен: зняццё санкцый, крэдыт, альбо прызнанне прагрэсу ў дэмакратызацыі выбараў - пакажа час.
Пакінуць новы каментар