Юры Рубцоў патрабуе адкрытага судовага разбіральніцтва і працягвае галадоўку

Палітвязень даслаў ліст у ПЦ “Вясна”. У ім ён піша, што паранейшаму трымае галадоўку і не збіраецца яе прыпыняць. Гэта звязана з тым, што Юры Рубцоў лічыць распачатую ў дачыненні да яго крымінальную справу па артыкуле 415 Крымінальнага кодэкса сфабрыкаванай.

Таксама ў лісце палітвязень выказвае намер пераходу да сухой галадоўкі, паведамляе сайт ПЦ “Вясна”

“Я ўжо папярэдзіў начальніка СІЗА №6 пра тое, што ў выпадку правядзення нада мной закрытага судовага разбіральніцтва я абвяшчу сухую галадоўку. Гэта мой адзіны рычаг уздзеяння”.

Між іншым, з ліста вынікае, што палітзняволены дасканала вывучае артыкул Крымінальнага кодэкса, па якім яго будуць судзіць, і спрабуе трактаваць яго юрыдычную фармулёўку.

Акрамя таго, Юры Рубцоў звяртае ўвагу і на свой стан здароўя:

“Напэўна моцна прастудзіўся, баліць спіна каля лапатак, цяжка дыхаць. Язва толькі-толькі пачала пра сябе даваць ведаць. А так бадзёры. Рашучасці хапае”.


Нагадаем, Юрый Рубцоў адмаўляўся працаваць на прапанаваных прадпрыемствах з-за нізкага заробку і патрабаваў забяспечыць яго працай з сярэднім заробкам па краіне – 600 долараў. Палітвязень лічыць, што завядзенне новай справы па арт. 415 КК незаконна, як і крымінальная справа, па якой ён зараз адбывае тэрмін (“абраза суддзі”). На дадзены момант палітзняволены знаходзіцца ў СІЗА горада Баранавічы.
 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку