Ірына Ільінская змагаецца з Магілеўскай бюракратыяй

"Ён ня толькі не паспрыяў мне застацца жыць у інтэрнаце з непаўнагадовымі дзецьмі, але і не палічыў неабходным пісьмова адказаць паводле вынікаў зварота і прыёма грамадзян," - апавядае жыхарка Магілева Ірына Ільінская, маці двух малалетніх дзяцей.

"Я патэлефанавала ў прыёмную першага намесніка старшыні Магілеўскага Аблвыканкама Уладзімера Кісілёва," - апавядае Ірына Ільінская. "І пацікавілася, чаму па выніках сустрэчы з чыноўнікам мне не прыйшоў пісьмовы адказ, на што ягоны сакратар адказала, што мне і так усё добра патлумачылі ў вуснай форме і гэтага дастаткова для афіцыйнага адказа. Вось, што мне патлумачылі ў Магілеўскім Аблвыканкаме," - кажа спадарыня Ільінская.


Жанчына таксама адзначыла, што сакратар з дакорам паведаміла: "Спачатку з'яўляюцца публікацыі ў інтэрнэце, а потым вы жадаеце, каб вас яшчэ і не выселелі пасля такога," - пасля чаго сакратар адмовіўся працягваць размову.

Ірыну Ільінскую паводле рашэння суддзі Ленінскага раёна Магілева, Юліі Трапынскай, высяляюць на вуліцу з інтэрната "Будаўнічага трэста №12" з двума малалетнікі дзецьмі. На дадзены момант жанчына ў дэкрэтным адпачынку.

 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку