“Мы навучыліся правільна ставіць мэты і іх дабівацца”
Актывістка з Віцебска Алена Фаміна падзялілася сваімі ўражаннямі ад удзелу ў семінары псіхолага Таццяны Крашэўскай, які быў арганізаваны пры падтрымцы Камітэта “Салідарнасць”.
Семінар, які адбыўся 25-26 лютага, быў прысвечаны ўменню правільна сфармуляваць мэты і выпрацоўваць аптымальныя шляхі для іх дасягнення. Мерапрыемства было арыентаванае на грамадскіх актывістаў, якія маюць патрэбу ў новай працы.
“Семінар, лічу, быў надзвычай эфектыўны. Асабіста для мяне семінар даў вельмі шмат. Вельмі важна ў патрэбны момант атрымаць патрэбную параду. Я атрымала на семінары адказы на многія пытанні, якія перада мной стаялі. Улічваючы, што зараз у мяне па жыцці складаная сітуацыя, я знайшла важныя падказкі для вырашэння сваіх жыццёвых пытанняў”, - адзначыла ўдзельніца Алена Фаміна.
Паводле слоў актывісткі, ёй было вельмі цікава і карысна даведацца пра псіхасаматыку. “Мы разбіралі хваробы, а таксама на фоне чаго яны развіваюцца, што спрыяе іх узнікненню. Псіхалагічныя прыёмы, устаноўкі, аўтатрэнінг, якія дапамагаюць хутка паправіцца. Многія хваробы ад нерваў і ад твайго эмацыйнага стану. Калі не зацыклівацца на непрыемнасцях, можна значна лягчэй і хутчэй справіцца з многімі захворваннямі”, - дадала Алена Фаміна і выказалася пра намер дзяліцца атрыманымі на семінары ведамі і навыкамі са сваімі сябрамі.
Нагадаем, серыя трэнінгаў з агульнай назвай “Асабістая эфектыўнасць і матывацыя: формула поспеху” рэалізуецца пры падтрымцы Камітэта “Салідарнасць”, дапамагае яе ўдзельнікам, людзям, звольненым за сваю грамадзянскую пазіцыю, даследаваць свае асобасныя асаблівасці, паспрыяць самараскрыццю, самапазнанню, высвятленню «Я-канцэпцыі», усведамленню сваіх сацыяльных роляў.
Пакінуць новы каментар