“Паўстанне 1863 года на Гарадзеншчыне: у навуковых даследваннях і памяці народаў”

Навукова-папулярная канферэнцыя  з такой назвай, у якой прымалі ўдзел гісторыкі і краязнаўцы з Беларусі і Польшчы прайшла 25-26 траўня ў Гародне.

Гэта чарговае з шэрагу мерапрыемстваў, прымеркаваных да 150-х угодкаў нацыянальна-вызваленчага паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.
 
Напярэдадні канферэнцыі  яе арганізатары правялі  аб’езд памятных мясцінаў паўстання.
 
- Аб'язджаем мясціны, звязаныя з паўстаннем 1863-га года. Былі на Мастоўшчыне, зараз рушым у бок Ліды і далей на Воранаўшчыну. Наведаем месца, дзе знаходзіцца памятны знак у гонар Ксяндза Фалькоўскага, таксама наведаем Беняконі, а на адваротным шляху заедзем у Азёры,  - расказаў адзін з арганізатараў вандроўкі гісторык Эдвард Дмухоўскі.
 
Як адзначыў гісторык Алесь Краўцэвіч  такі фармат канферэнцыі цікавіць значную частку гарадзенцаў.
-
   Гэта мне здаецца вельмі цікавы фармат, таму што гістарычная навука, якая не мае на мэце дайсці да людзей – гэта навука проста ялавая, яна ў пустэчу, яна для саміх гісторыкаў. Яны бавяцца ў навуку самі з сабой. А вось калі прыцягваць шырэйшае кола: краязнаўцаў, аматараў, зацікаўленых, даваць ім слова, гэта ёсць праўдзівая гістарычная навука. І яна выконвае сваю асноўную функцыю – гістарычную асвету грамадства.
 

Адкрылі мерапрыемства амбасадар Польшчы Лешэк Шарэпка і палітык Аляксандр Мілінкевіч. Апошні заўважыў, што хоць і лічыцца палітыкам, усё ж з’яўляецца яшчэ і краязнаўцам.
 
У размове за круглым сталом  прынялі ўдзел гісторыкі ды краязнаўцы з рэгіёнаў. 
 
Станіслаў Суднік  расказаў пра помнікі паўстанцам на Лідчыне, Мікалай Быхаўцаў  – на Ваўкавышчыне, а Аляксандр Мілінкевіч закрануў тэму так і не пастаўленага помніка Кастусю Каліноўскаму.
 
Канферэнцыя арганізавана супольнымі намаганнямі "Гарадзенскай Бібліятэкі", Консульства РП у Гародні, Польскага Інстытута ў Менску і Руху  “За Свабоду!”

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку