28 верасня працягнецца "апошні" суд над удзельнікам Плошчы

28 верасня працягнецца судовы працэс над удзельнікам акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, мінскім будаўніком, Святаславам Барановічам, правёўшым у СІЗА №1 на вул. Валадарскага два з паловай месяцы. 29 жніўня пад час разгляду справы ў судзе Маскоўскага раёна, суддзя Алена Рудніцкая змяніла меру стрымання на падпіску аб нявыездзе і перанесла разбіральніцтва на канец верасня. У залі суда з Барановіча былі зняты кайданкі.
 
"На мітынг я прыйшоў, каб падтрымаць свайго кандыдата, Андрэя Саннікава. Мітынг спачатку быў мірным і я нікога не збіраўся біць ці нешта такое. Але потым атрымаў дручком па галаве ад амапаўцаў і не стрымаўся, пачаў адказваць, біў па шчытах. Гэта зафіксавана на відэа, таму адмаўляць гэта мне не выпадае. Сядзеў на "Валадарцы", ставіліся там да мяне нармальна. І вязні, і ахоўнікі" – распавёў пасля вызвалення для “Радыё Свабода” Святаслаў Барановіч.


Барановіч – апошні затрыманы за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту. Хлопца вылічылі праз відэаматэрыялы і арыштавалі праз 7 месяцаў па выбарах. Зараз падсудны ў сямейным коле чакае завяршэння сваёй “крымінальнай эпапеі” і адмаўляецца даваць якія-кольвег інтэрв’ю да абвяшчэння прысуда.

 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку