Праграма Каліноўскага

Кандыдат аб’яднанай апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах 2006 году, лідар Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч ў гутарцы з карэспандэнтам Радыё Свабода ўзгадвае падзеі дзесяцігадовай даўніны, аналізуе памылкі і дасягненні тагачаснай кампаніі пратэсту.Read more

Напярэдадні дзесяцігоддзя праграмы Каліноўскага Зміцер Зубро распавёў «Белсату», чым адрозніваецца Польшча ад Беларусі, як шукаць працу ў Варшаве і калі збіраецца вяртацца на радзіму.Read more

МЗС Польшчы скараціла набор на праграму Кастуся Каліноускага да 25 чалавек, з каторых паводле рэкамендацыі беларускіх праваабаронцаў прынята толькі 9 чалавек.Read more

Міністэрства замежных спраў Польшчы абмежавала сёлетні набор на праграму Кастуся Каліноўскага. Нягледзячы на амаль 50 заявак у межах стыпендыяльнай праграмы, сёлета на вучобу былі прынятыя толькі 25 чалавек. Read more

12-13 верасня на тэлеканале БЕЛСАТ адбылася прэм’ера дакументальнага фільма “Універсітэт Каліноўскага” да 10-годдзя Стыпендыяльнай Праграмы Польскага Ураду для рэпрэсаваных беларускіх студэнтаў і дзяцей з рэпрэсаваных сем'яў.Read more

Праграма імя Кастуся Каліноўскага стартавала ў 2006 годзе. Пасля масавых пратэстаў і намётавага мястэчка ўрад Польшчы даў магчымасць сотням беларусаў атрымаць адукацыю ў гэтай краіне. На дадзены момант адбылося 9 набораў студэнтаў, беларусы навучаюцца ва ўсіх буйных польскіх універсітэтах, апроч гэтага ёсць магчымасць атрымаць паслядыпломную адукацыю.Read more

Пра перспектывы праграмы і лёс студэнтаў у інтэрв'ю Naviny.by распавяла старшыня Камітэта «Салідарнасць» Іна Кулей. Read more

Берасцейскага журналіста, выпускніка праграмы Каліноўскага, Яўгена Скрабца і яшчэ шэраг дэмакратычных актывістаў горада, у пятніцу, 21-га сакавіка выклікаюць у гарадскую пракуратуру. Людзям былі разасланыя позвы на якіх не была пазначана прычына такога раптоўнага выкліка.Read more

У Варшаве адбылася чарговая акцыя падтрымкі Украіны. Гэтым разам беларускія студэнты заклікалі іншых студэнтаў з Украіны і Расеі выйсці на галоўную плошчу горада са сцягамі і плакатамі, каб выказаць салідарнасць з народам Украіны.

"Мы прыйшлі, сёння на плошчу, каб падтрымаць украінцаў у іх няпростым змаганні супраць расейскага вайсковага ўварвання. Нам, маладым людзям, сумна назіраць за тым, як ва ўсім свеце марудна рэагуюць на агрэсію і імперскія амбіцыі Расейскай Федэрацыі." - адзначыў адзін з удзельнікаў акцыі, студэнт Варшаўскага Ўніверсітэта, Вітаўт Сіўчык. Read more

Рыгор Астапеня, дактарант і магістр міжнародных дачыненняў Варшаўскага Ўніверсітэта, стыпендыянт Праграмы Каліноўскага, які цяпер працуе ў цэнтры пераходных даследванняў, быў намінаваны на прэмію імя Святланы Навумавай у галіне "Лепшая Аналітыка Года".

Падтрымаць Рыгора Атсапеню магчыма праз галасаванне на афіцыйнай старонцы прэміі.Read more

Syndicate content